“Пераблытаў”... пашпарты

Незвычайным спосабам спрабаваў праехаць у Беларусь, праз чыгуначны пункт пропуску Хаціслаў, грамадзянін Украіны, але гэта яму не ўдалося.

Затрымалі беларускія пагранічнікі ў час праверкі дакументаў пасажыраў цягніка “Забалоцце—Брэст”. Высветлілася, што парушальніку — 62 гады. Ён патлумачыў наступным чынам: маўляў, проста пераблытаў свой пашпарт з пашпартам... брата. У адносінах да затрыманага складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Далейшым разборам гэтай справы зоймуцца ўжо ўкраінскія пагранічнікі.

Дзяніс БУСЛЁНАК

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter