Павінна ўсё быць прыгожым…

Гэта невялічкая гісторыя пра тое, як з Іскры ўзгарэлася “Мілавіца”. А Іскра — гэта імя, якое на пачатку 60¬х у Беларусі ведалі многія. Хоць і не кіназорка, не палітык, не грамадскі дзеяч. Іскра Іосіфаўна кіравала прадпрыемствам, дзе выраблялі жаночую бялізну. Яна і стварала фабрыку, адну з першых падобнага профілю ў СССР. Справа мае працяг: цяпер і за межамі краіны вядомая фірма “Мілавіца”. У тое цяжка паверыць, але ў 1960-м у СССР не было масавай вытворчасці элегантнай жаночай бялізны. Невялічкія партыі такой прадукцыі выпускалі швейныя цэхі на ленінградскай фабрыцы “Трыбуна”, а таксама ў Кіеве і Сімферопалі. Але нават усё тое разам узятае для жанчын СССР было кропляй у моры. І вось у той сітуацыі на “подыуме” з’явілася Іскра Шасцюк.
Гэта невялічкая гісторыя пра тое, як з Іскры ўзгарэлася “Мілавіца”. А Іскра — гэта імя, якое на пачатку 60¬х у Беларусі ведалі многія. Хоць і не кіназорка, не палітык, не грамадскі дзеяч. Іскра Іосіфаўна кіравала прадпрыемствам, дзе выраблялі жаночую бялізну. Яна і стварала фабрыку, адну з першых падобнага профілю ў СССР. Справа мае працяг: цяпер і за межамі краіны вядомая фірма “Мілавіца”.

Іскра Шасцюк у 1960-х…У тое цяжка паверыць, але ў 1960-м у СССР не было масавай вытворчасці элегантнай жаночай бялізны. Невялічкія партыі такой прадукцыі выпускалі швейныя цэхі на ленінградскай фабрыцы “Трыбуна”, а таксама ў Кіеве і Сімферопалі. Але нават усё тое разам узятае для жанчын СССР было кропляй у моры. І вось у той сітуацыі на “подыуме” з’явілася Іскра Шасцюк.
У чэрвені 1960 года яе прызначылі дырэктарам мінскай фабрыкі імя Фрунзе. Некалькі карпусоў, у якіх выраблялі разнастайны шырспажыў, пачынаючы ад гузікаў і заканчваючы радыёдэталямі для завода “Гарызонт”. Швейная вытворчасць, у прынцыпе, была: шылі прагумаваныя плашчы і баваўняныя мужчынскія кашулі. А маладая дырэктарка прапанавала пачаць масавую вытворчасць жаночай бялізны. Два гады, успамінала Іскра Іосіфаўна, змагалася, “расчышчаючы плацдарм” для працы. Неяк пазбавілася ад радыёдэталяў ды гузікаў, толькі ўздыхнула, а ёй аддаюць у падпарадкаванне Маладзечанскую швейную фабрыку, дзе шылі тэнты для грузавых аўтамабіляў. Кіраўніцтва легпрама СССР выказала надзею, што малады кіраўнік з рэвалюцыйным імем Іскра зможа здзейсніць пераварот ва ўсёй галіне.
І яна зрабіла тады рэвалюцыю! Замест тэнтаў ў Маладзечне пачалі вырабляць дзіцячую бялізну для нованароджаных: прыгожыя “канверты”, распашонкі, капялюшыкі. Іх расхоплівалі рэспубліканскія базы, беларуская прадукцыя разляталася па ўсім Саюзе. Жанчыны паважанага ўзросту памятаюць, што вялікім попытам карысталася і “пікантная” прадукцыя фабрыкі імя Фрунзе, да сярэдзіны 60-х пераназванай у “Камсамолку”. Як казала Іскра Іосіфаўна, ёй хацелася назваць фабрыку “Прыгажуня”, ды начальства такую “смеласць” не падтрымала.
Творча, на ўздыме працавалі дырэктарка і яе аднадумцы. За кароткі час прадукцыя “Камсамолкі” перасягнула па якасці і дызайне нямецкія і латышскія ўзоры. Попыт узрастаў, вытворчасць пашыралася, узводзіліся новыя вытворчыя карпусы. Дзякуючы Іскры Шасцюк фабрыка стала флагманам лёгкай прамысловасці СССР. А прыгожая прадукцыя фабрыкі, адладжанай намаганнямі смелай і моцнай жанчыны, карыстаецца цяпер попытам па ўсім свеце.
Год таму Іскра Іосіфаўна сышла з жыцця. А памяць пра яе жыве і ў прадукцыі былой “Камсамолкі”, якая сёння называецца “Мілавіца”. Варта патлумачыць, што Мілавіца і Вечарніца — гэта спрадвечныя беларукія назвы зоркі Венеры.

Яўген Дарэнскі

На здымку:
Іскра Шасцюк у 1960-х…
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter