Пасыпце галаву попелам

Сёння ў каталікоў пачынаецца Вялікі ПостСаракадзённы перадвелікодны пост у каталікоў пачынаецца з Папяльцовай серады (Папельца). Называецца гэты прысвятак так, бо ў гэты дзень у храмах адбываецца благаслаўленне попелу са спаленых вербных галінак, асвечаных падчас мінулагодняй Вербнай нядзелі. Гэтым попелам святар пасыпае галовы вернікаў са словамі: “Кайцеся і верце ў Евангелле” або “Памятай, што ты прах і ў прах вернешся”. Адсюль і пайшоў выраз “Пасыпаць галаву попелам” (г. зн. пакаяцца, прызнаць сваю віну).Як падкрэсліваюць святары, пост для сучаснага каталіка — гэта добрыя ўчынкі, адчыненае для іншага чалавека сэрца, малітва. Усё іншае: напрыклад, абмежаванне ў ежы, адмова ад тэлебачання ці камп’ютэрных гульняў, іншыя пастановы — гэта сродкі, каб стаць бліжэй да Бога і любіць свайго бліжняга.Каталіцкі Вялікдзень адзначаецца сёлета 23 сакавіка.