Паслядоўнiкi Кусто

Падводны клуб “Паралельны свет”, нягледзячы на назву, знаходзiцца не пад вадой, а ў цэнтры Мiнска, на вулiцы Варвашэнi... Седзячы насупраць Макса КОМАВА, iнструктара па дайвiнгу (рэкрэацыйнаму ныранню пад ваду), я захапляўся: колькi ў свеце цiкавых i незвычайных людзей! Максаў занятак — вазiць людзей на дайв-сафары. Згадзiцеся, для Беларусi гэта пэўная экзотыка...

Падводны клуб “Паралельны свет”, нягледзячы на назву, знаходзiцца не пад вадой, а ў цэнтры Мiнска, на вулiцы Варвашэнi... Седзячы насупраць Макса КОМАВА, iнструктара па дайвiнгу (рэкрэацыйнаму ныранню пад ваду), я захапляўся: колькi ў свеце цiкавых i незвычайных людзей! Максаў занятак — вазiць людзей на дайв-сафары. Згадзiцеся, для Беларусi гэта пэўная экзотыка...

Глыбiнныя турысты

— Макс, раскажы, калi ласка, пра дайв-сафары, якiм ты займаешся.
— Спрошчана можна сказаць так. Сядаем у Мiнску ў самалёт, выходзiм з яго ў Егiпце. Едзем у порт, да Чырвонага мора. Там пасяляемся на карабель, у сапраўдныя каюты. Дзень сноўдаемся па горадзе, ранiцай выходзiм у мора. Даплываем да месца, ныраем. За шэсць дзён карабель праходзiць усе найцiкавейшыя месцы пэўнага маршруту. Вяртаемся ў порт. Вытрымлiваем неабходны iнтэрвал перад палётам. Бо калi паляцець адразу пасля нырання, можна памерцi. I зноўку: аўтобус—самалёт—Мiнск—дом.
— Наколькi дайвiнг небяспечны?
— Небяспека ў тым, што вада — асяроддзе, нязвыклае для чалавека. Тут чалавек цалкам залежыць ад сваiх ведаў, умення ды абсталявання.
— Вада, вiдаць, i больш непрадказальная...
— Мы гаворым пра дайвераў, а гэта ў нейкiм сэнсе падводныя турысты. Iснуюць канкрэтныя правiлы, i пры ўмове дакладнага iх выканання нiчога дрэннага не здарыцца.
— Але ж акула, надвор’е ды акiян могуць не выконваць гэтыя правiлы...
— Зноў жа, калi дрэннае надвор’е, то няма чаго i ў ваду лезцi...

Адчуванне палёту

— Нязвыклае спалучэнне: Беларусь i дайвiнг. Апошняе мора тут было, здаецца, даўнавата...
— Зыходзячы з колькасцi падводных паляўнiчых, у мяне складваецца ўражанне, што Беларусь — самая марская краiна ў свеце. Дайвераў таксама цяпер ужо вельмi многа. У людзей з’яўляюцца грошы, i грошы гэтыя цяпер трацяць па-iншаму, чым, скажам, на пачатку 1990-х. Тады гэта былi нейкiя шыкоўныя аўто, малiнавыя пiнжакi, рэстараны, агромнiстыя дамы... Цяпер жа людзi аддаюць перавагу добраму адпачынку.
— Якое найблiжэйшае месца, дзе могуць рэалiзаваць сябе i дайверы, i падводныя паляўнiчыя?..
— Што да падводных паляўнiчых, то найблiжэйшае месца — Камсамольскае возера ў Мiнску. У беларускiх рэках i азёрах багата рыбы, умовы тут проста цудоўныя. Дайвiнг у Беларусi менш актуальны, бо падводны свет не дужа цiкавы: няма экзатычных рыб, каралаў ды затанулых караблёў. Блiжэйшыя даступныя для нашых дайвераў месцы — гэта Балтыйскае i Чорнае моры. Самы iдэальны варыянт — Егiпет, Чырвонае мора. Апошнiм часам такая паездка стала больш даступнай па кошце...
— Што робiць дайвер у вадзе? Рыбкамi любуецца?..
— Пад ваду лезуць, каб убачыць непаўторныя каралы, вялiкiх i прыгожых рыбак у прыродных умовах, затанулыя караблi... Словам, тое, чаго няма на паверхнi. На глыбiнi людзi хочуць атрымаць нейкiя адчуваннi — палёту, бязважкасцi, бязмежнасцi...
— Што, акрамя нажа, у руках у дайвера?
— Нож, дарэчы, не столькi зброя, колькi прылада працы. Пад вадой дайвер мае, найперш, акваланг з балонамi. Таксама можа прысутнiчаць лiхтар...
— А без яго вiдаць што пад вадой?
— Гледзячы дзе. У нашых азёрах ужо на глыбiнi 10 метраў наступае ноч i робiцца вельмi холадна. У цёплых морах светла на глыбiнi 50—100 метраў.
— З экрана тэлевiзара мы вынеслi вобраз, што за спiной аквалангiста — два балоны...
— Два бяруць толькi тыя, хто нырае асаблiва глыбока, каму трэба вельмi шмат паветра. Сённяшнi стандарт — адзiн балон.
— На колькi часу яго хапае?
— Залежыць цалкам ад глыбiнi. Чым глыбей — тым меней. У сярэднiм гэта 30—35 хвiлiн. Хаця можна сказаць больш дакладна: балона хапае на адно пагружэнне!
— Сябры вашага “падводнага клуба” — рыбкi ды марскiя вожыкi?
— Не, нашыя сябры — дайверы i падводныя паляўнiчыя!

Падводныя музеi

— Я чытаў, што блiз Егiпта ёсць затанулыя караблi ледзь не антычнага часу...
— Ну, што да антычных, то наўрад цi яны захавалiся... Найстарэйшы карабель, якi там выяўлены, пабудаваны ў 1869 годзе, — з ветразямi, але паралельна i з рухавiком. На дне я бачыў нейкiя сiлуэты, падобныя на рэшткi карабля, парослыя караламi. Але ж сказаць, колькi iм год, могуць толькi навукоўцы...
— Макс, раскажы, калi ласка, пра “Зiслгорм” (“Thishlegorm”). Гэта ж, бадай, самы вядомы затанулы карабель таго раёна?..
— Я б сказаў, што ён самы цiкавы. Знайшоў “Зiслгорм” (“Блакiтны асот”) у 1956 годзе славуты Жак Iў Кусто. Дарэчы, менавiта Кусто вынайшоў акваланг. Некаторы час пра карабель маўчалi — пакуль даследавалi. Сёння “Зiслгорм” — найпапулярнейшы аб’ект для нырання. Бо ён не можа не запомнiцца. Адная справа, калi ляжыць нейкi транспартны карабель, якi перавозiў бавоўну. Ну, вiнты, ну, корпус, рубка... Iншая справа “Зiслгорм” — гэта ж сапраўдны музей! Там ёсць грузавiкi, джыпы, зброя i нават... паравоз! А метраў за дзесяць ляжыць... танк!
— Макс, а што цiкава ў караблях асабiста табе?
— Мяне чамусьцi вабяць вiнты. I калi я ныраю на карабель, то заўсёды дабiраюся да вiнтоў. Можа, таму, што, калi карабель плыве, вiнтоў нiколi не вiдаць... Таксама цiкава тое, што ў такiх караблях заўсёды жыве многа цудоўных iстот...
— А калi акулу спаткаеш?
— У Чырвоным моры такое амаль немагчыма. Спаткаеш — лiчы за ўдачу, што пашанцавала ўбачыць.
— Цi не лезуць людзi ў ваду, каб знайсцi там якi скарб цi золата?
— Ведаеш, у тым жа Чырвоным моры ўсе скарбы даўно знойдзены, такая верагоднасць маленькая. Хаця ёсць, скажам, паром “Salem express”, якi затануў у 1991 годзе. Там было 690 чалавек — паломнiкi з Меккi, якiя вярталiся ў Егiпет. Уратавалiся толькi 180 чалавек... Таму кажуць, што многiя дайв-цэнтры Егiпта адкрылiся на грошы з таго парома. Але цiкава тое, што большасць тых дайв-цэнтраў цi збанкрутавала, цi мае праблемы. Напэўна, нейкая боская справядлiвасць ёсць...
— А на такiя караблi — брацкiя магiлы ныраць не страшна?
— Скажу праўду, што раскiданыя чамаданы i дзiцячыя вазкi даюць вельмi непрыемнае ўражанне... Я ведаю, што там ёсць i шкiлеты. Таму асаблiва далёка не лазiў...
— Што можа ўбачыць дайвер з вобласцi “прафесiйных фiшак”? Лахнэскую пачвару?..
— Хутчэй кiтовую акулу! А можа прыплысцi i Чорны Дайвер! (Смяецца). Пад уздзеяннем азотнага наркозу i не такое можа прымроiцца! Ёсць таксама рыбы-анёлы. Па легендах, у iх жывуць душы затанулых матросаў. На апошнiм дайв-сафары мы ныралi якраз на “Salem express”. Егiпецкi iнструктар пасадзiў групу ў шлюпку, якая ляжала на дне, i стаў нешта “танчыць”. Адзiн чалавек, асаблiва ўражлiвы, падумаў, нiбы той паказвае анёла, — i ледзь не страцiў прытомнасць!.. Калi наслухаешся баек, сапраўды можа стаць дрэнна!.. Таксама цiкавая з’ява — “караблi, якiя стогнуць”. Тлумачыцца гэта проста: метал пад напорам цячэння вiбруе, i атрымлiваецца сапраўдны “стогн”. Эфект незвычайны!

“Тытанiк” i Атлантыда

— Самы вядомы затанулы карабель, вiдаць, усё ж “Тытанiк”. Але ляжыць ён занадта глыбока i ў халодным месцы. Не крыўдна?
— Безумоўна, калi б “Тытанiк” ляжаў “зручней”, гэта быў бы вялiкi падарунак дайверам! Але ёсць такi карабель, ён завецца “Брытанiк” i ўяўляе сабой дакладную копiю “Тытанiка”. Чаму затануў “Тытанiк”? Перагародкi памiж адсекамi былi ўмоўныя. I калi здарылася прабоiна, вада хутка напоўнiла большасць адсекаў. Удасканаленне “Брытанiка” было ў тым, што ў выпадку прабоiны шлюзы мiж адсекамi павiнны былi аўтаматычна заблакiравацца, i карабель застаўся б на вадзе. Але калi “Брытанiк” напароўся на нямецкую мiну, сiстэма гэтая чамусьцi не спрацавала — карабель таксама патануў. У апошнiя свае гады “Брытанiк” выконваў ролю палявога шпiталя, быў адпаведна расфарбаваны, на iм не было салдат i зброi. Таму малаверагодна, каб гэтая мiна чакала менавiта яго. “Брытанiк” ляжыць на глыбiнi 110 метраў, i сёння ўжо дзякуючы развiццю тэхналогiй дайверы могуць туды патрапiць.
— Макс, ты хацеў бы патрапiць у Бермудскi трохвугольнiк?
— Ведаеш, ёсць многа месцаў, куды я хацеў бы патрапiць да Бермудскага трыкутнiка!.. А ўвогуле, вельмi хацелася б знайсцi Атлантыду...

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter