Паслухаць і не зрабіць па-свойму

У мінулым годзе ў адной з лепшых гаспадарак Дубровенскага раёна на жніве трагічна загінуў памочнік камбайнера
У мінулым годзе ў адной з лепшых гаспадарак Дубровенскага раёна — ААТ «Праўда-С» — на жніве трагічна загінуў памочнік камбайнера: вадзіцель «МАЗа», што браў збожжа з бункера камбайна, даў задні ход машыне, не заўважыўшы чалавека, які за валком саломы запаўняў рэестр...


З гэтай трагічнай гісторыі зроблены адпаведныя вывады: усе камбайны гаспадаркі абсталяваны сігналам задняга ходу, пашырана зона ад’езду машын ад уборачнага агрэгата, механізатары атрымалі спецадзенне са святлоадбівальнымі элементамі. Напярэдадні жніва праведзены двайны інструктаж з удзельнікамі ўборкі: асобна з вадзіцелямі і камбайнерамі.

Але ж інструктавалі і летась таксама, у тым ліку пацярпеўшых. А не абышлося. Відаць, мала паслухаць і падпісаць адпаведны дакумент...

У Дубровенскім раёне ў райсельгасхарчы няма работніка, які б адказваў за бяспеку на ўборачнай. Гэты абавязак ускладзены на галоўнага спецыяліста па ахове працы ўпраўлення па ахове працы і сацыяльнай занятасці насельніцтва райвыканкама Віктара Прымака. Ён даўно ў раёне, добра ведае людзей і правёў значную работу, удзяліўшы асаблівую ўвагу тым удзельнікам жніва, якія працуюць на транспарце, бо якраз там і найбольш здарэнняў. На збожжавым полі дзяжураць пажарныя машыны, а на таках выстаўлены бочкі з вадою. 

І ўсё ж дадатковая, прычым не такая і лёгкая, нагрузка на чалавека ёсць дадатковая. Як ні старайся, ні круціся, за ўсім цяжка паспець і ўгледзець...

saulich@bk.ru

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter