Папоўнім экспазіцыю музея!

Трапна сказаў пісьменнік-франтавік Аляксандр Твардоўскі: “...нет героев от рожденья, — они рождаются в боях”... Мы можам зрабіць так, каб менш было забытых імён. Якім чынам? Установа культуры “Віцебскі абласны музей Героя Савецкага Саюза М.П.Шмырова” збірае матэрыялы пра ўдзель-нікаў вызвалення Віцебска і Віцебшчыны. Дарагія ветэраны, іх дзеці і ўнукі, сваякі і знаёмыя! Дасылайце ўспаміны пра гэты гераічны час на адрас музея. Каштоўныя для гістарычнай навукі матэрыялы не павінны знікнуць беззваротна!Свае матэрыялы, успаміны, фотаздымкі аб тых вогненных 1418 днях Вялікай Айчыннай дасылайце на наступны адрас: музей М.Ф.Шмырова, вул.Чэхава, 4, г.Віцебск, 210026. Канстанцін КАРНЯЛЮК, г.Віцебск