Памiж лыжкай i кнiжкай

...І вось настае дзень заканчэння альма-матэр. Што далей? Насамрэч ты ўжо ведаеш, чаго хочаш «Аспірантура», – кажаш ты здзіўленым аднагрупнікам. «Аспірантура?» – пытаецца сусед па пакоі, які задуменна разглядае карту Беларусі, спрабуючы адгадаць месца свайго размеркавання. «Аспірантура!» – і табе зайздросцяць, і ты зай-здросціш сам сабе.
...І вось настае дзень заканчэння альма-матэр. Што далей? Насамрэч ты ўжо ведаеш, чаго хочаш «Аспірантура», – кажаш ты здзіўленым аднагрупнікам. «Аспірантура?» – пытаецца сусед па пакоі, які задуменна разглядае карту Беларусі, спрабуючы адгадаць месца свайго размеркавання. «Аспірантура!» – і табе зайздросцяць, і ты зай-здросціш сам сабе. Твой навуковы кіраўнік ахвотна выдае рэкамендацыю, а значыць, усе імкненні, праседжванні днямі з першага курса ў халодных чытальнях не прайшлі марна. А за спінай ужо лета над дапаможнікамі і здадзеныя экзамены. На стале перад табой – разгорнуты аспіранцкі план, а ў кішэні тапырыцца пульхная чырвоная «корачка». Ты горды і ўсмешлівы, ты – аспірант. Знаёмыя, што прытулілі цябе на час экзаменаў, радуюцца разам з табой, калі ты ідзеш у жыллёвы аддзел уладкоўвацца ў інтэрнат. Ты яшчэ не ведаеш, што інтэрнат ужо доўгі час існуе для прапіскі і разлічваць на яго без ільгот прыходзіцца толькі праз год-два. Каб не засмучаць знаёмых, ты штодзённа вывучаеш зводкі агенцтваў нерухомасці. Гэты досвед табе яшчэ прыдасца ў тваім аспіранцкім жыцці. Нарэшце знаходзіш жытло з захапляльным відам на кальцавую дарогу. Калегі-аспіранты здзіўляюцца, як табе пашанцавала зняць яго так танна. Сябры-студэнты зайздросцяць тваёй вялікай стыпендыі. Уласныя падлікі прымушаюць цябе пацясніцца і запрасіць у “харомы” яшчэ аднаго тулягу па хатах знаёмых. А заадно і напрасіцца кур’ерам у некалькі кантор адразу. У выніку за тры гады ты пераўтвараешся ў спрактыкаванага карэктара, наборшчыка, ілюстратара, вэб-майстра, распаўсюджвальніка, тэлефоннага аператара, грузчыка, тэхнічнага пісьменніка і эксперта ў многіх іншых занятках. Аспірантура жыцця адбірае ў цябе ці не болей часу за аспірантуру навуковую. Аднак ты паспяхова здаеш усе залікі і экзамены, пішаш артыкулы, удзельнiчаеш у канферэнцыях і праходзіш атэстацыі. На другім годзе ты адважваешся напісаць артыкул з першымі высновамі сваіх навуковых доследаў у рэцэнзуемае выданне. Там яго ставяць у чаргу і называюць аптымальны час выхаду, на паўгода пазнейшы за твой тэрмін заканчэння аспірантуры. І цябе больш не здзіўляе статыстыка аспірантаў, якія абараніліся ў час навучання. Стракатыя аспіранцкія дні імкліва становяцца гадамі. За гэты час ты шмат на што пачынаеш глядзець інакш. А перш за ўсё пераконваешся, што аспірантура зусім не адтэрміноўка сапраўднага дарослага жыцця, як табе здавалася на пятым курсе. Нарэшце дзень размеркавання. Ты не ведаеш, радавацца ці засмучацца словам “свабоднае працаўладкаванне”, пад якімі толькі што паставіў свой подпіс. З даведкай пра заканчэнне аспірантуры ты выходзіш з дзвярэй свайго інстытута. І кіруешся па газеты вакансій...
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter