Памінальны дзень

На працягу першага года пасля смерці і ўсіх наступных гадоў на могілкі лепш хадзіць па суботах (акрамя 9-га і 40-га дня пасля смерці, а таксама дня шанавання продкаў — Радаўніцы, якая заўсёды выпадае на аўторак).

На працягу першага года пасля смерці і ўсіх наступных гадоў на могілкі лепш хадзіць па суботах (акрамя 9-га і 40-га дня пасля смерці, а таксама дня шанавання продкаў — Радаўніцы, якая заўсёды выпадае на аўторак).

Варта ведаць і вучыць гэтаму дзяцей: якой дарогай вы прыходзіце на могілкі, такой і назад вяртайцеся.
На працягу трох гадоў адзначалі дзень нараджэння памерлага і дзень яго смерці. Па заканчэнні гэтага тэрміну адзначалі толькі дзень смерці і ўсе  гадавыя царкоўныя святы памінання продкаў.
Мы прывядзём самыя распаўсюджаныя памінальныя дні, якія былі зафіксаваны ў розныя часы на тэрыторыі Беларусі (даты адпавядаюць праваслаўнаму календару):

  • Дзедава пятніца,  Дзедава субота — пятніца і субота на 10-м тыдні перад Вялікаднем;
  • Дзедава пятніца, субота, Мясаедныя, Мясапусныя дзяды — пятніца і субота на 9-м тыдні перад Вялікаднем;
  • Грамнічныя дзяды — пятніца і субота напярэдадні Грамніц, або Стрэчання (15 лютага);
  • Радзіцельская субота — субота на 6-м тыдні перад Вялікаднем;
  • Радзіцельская субота — субота на 5-м тыдні перад Вялікаднем;
  • Радзіцельская субота — субота на 4-м тыдні перад Вялікаднем;
  • Радаўніца — аўторак на 2-м тыдні пасля Вялікадня;
  • Траецкая субота — субота на 7-м тыдні пасля Вялікадня;
  • Яблычны Спас — 19 жніўня (дзень ушанавання памерлых дзяцей);
  • Спасаўскія дзяды — пятніца і субота перад Успеннем Багародзіцы (28 жніўня),
  • Восеньскія дзяды — субота на 3-м тыдні пасля Пакроваў (14 кастрычніка),
  • Дзмітрыеўскія дзяды — субота напярэдадні 8 лістапада (дзень шанавання святога Зміцера Салунскага);
  • Міхайлаўскія дзяды — субота напярэдадні 21 лістапада (дзень шанавання архістраціга Міхаіла);
  • Піліпаўскія дзяды — пятніца і субота напярэдадні Каляднага посту (пачатак — 28 лістапада).
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter