Палявая пошта. Хто шукае: Андрэй Чарнуха.

Каго шукае: Міхаіла Цітавіча Чарнуху.
“У спісе ваеннаслужачых Мінскай вобласці, загінуўшых у палоне, я знайшоў даныя майго дзеда (бацькі майго бацькі) Міхаіла Цітавіча Чарнухі, — паведамляе Андрэй. — Ён нарадзіўся 6 кастрычніка 1915 года ў в. Паплёўкі Барысаўскага раёна. Адзінае, што мы ведаем пра яго, — гэта тое, што ён загінуў праз некалькі месяцаў пасля таго, як пачалася вайна. З дакументаў вядома, што ён трапіў у палон. Аднак дата смерці і месца яго захавання невядомыя. Наша сям’я будзе вельмі ўдзячна за любую інфармацыю пра дзядулю”.
Хто шукае: Павел Аляксеевіч Протас, Віцебская вобласць.
Каго шукае: Паўла Валькоўскага.
“Мне вельмі хочацца даведацца пра лёс майго дзеда Паўла Валькоўскага, — піша ў рэдакцыю Павел Аляксеевіч. — У снежні 1942 года ён прывёз з Барысава ў Полацк сваю цяжарную жонку (маю бабулю) для родаў, але быў схоплены немцамі. Далейшы лёс дзеда невядомы. Буду вельмі ўдзячны за любыя звесткі пра яго”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter