Палявая пошта.

Хто шукае: Валерый Аляксандравіч Федарцоў, Мінск.
Каго шукае: звесткі пра Аляксандра Цімафеевіча Федарцова.
“Звяртаюся перш за ўсё да ўраджэнцаў Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці, былых партызанаў, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі  ў 265-м атрадзе імя Варашылава, і да байцоў 810-га партызанскага палка, які дзейнічаў у Магілёўскай вобласці. Пасля іх аб’яднання з часцямі Чырвонай Арміі ўступілі ў яе рады, у прыватнасці, у вайсковую часць № 08 826. Яна была ў 617-м стралковым палку 126-й асобнай стралковай брыгады 199-й Смаленскай стралковай дывізіі, — паведамляе Валерый Аляксандравіч Федарцоў. — Хачу даведацца пра ваенны лёс бацькі, Аляксандра Цімафеевіча Федарцова, які спачатку быў байцом партызанскага атрада, затым — сяржантам 617-га стралковага палка. Ён — ураджэнец вёскі Лугавая Вірня Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. З Цэнтральнага архіва Міністэрства абароны паведамілі, што чырвонаармеец Федарцоў прапаў без вестак 23 чэрвеня 1944-га. Параненага яго накіравалі ў ваенны шпіталь, палявая почта 18727. Больш звестак пра Аляксандра Цімафеевіча Федарцова няма”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter