Палявая пошта.

Хто шукае: Уладзімір Трафімавіч Гецман, Мінск.
Каго шукае: месца пахавання бацькі Трафіма Кандратавіча Гецмана.
“Мой бацька Трафім Кандратавіч Гецман нарадзіўся ў 1914 годзе, жыў у вёсцы Сельцы Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці, — паведамляе наш чытач. — Прызваўся ў армію Калінкавіцкім райваенкаматам, але ў якім годзе, не ведаю. Служыў у горадзе Белы Смаленскай вобласці. У горадзе Вязьма пазнаёміўся з маёй матуляй Клаўдзіяй Іванаўнай, а ў 1939 годзе нарадзіўся я. Калі мне было паўтара года, бацька пайшоў на фронт. З вайны ён не вярнуўся. Матуля яго доўга шукала, атрымала паведамленне, што бацька прапаў без вестак у 1944 годзе. Вельмі прашу дапамагчы ў пошуку”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter