Палявая пошта.

Хто шукае: Уладзімір Ільіч Ігнатовіч, Віцебск.Каго шукае: магілу Ільі Рыгоравіча Ігнатовіча.

Хто шукае: Уладзімір Ільіч Ігнатовіч, Віцебск.
Каго шукае: магілу Ільі Рыгоравіча Ігнатовіча.

“Шукаю звесткі пра бацьку, — чытаем у лісце Уладзіміра Ільіча, 1940 года нараджэння. — Мой бацька, Ілья Рыгоравіч Ігнатовіч, працаваў у вучгасе “Падбярэззе” Віцебскага раёна. У 1941 годзе быў накіраваны на фронт. Дадому пасля вайны не вярнуўся. Атрымалі паведамленне, што прапаў без вестак. Не сумняваюся, што ён загінуў. Дапамажыце, калі ласка, даведацца, дзе пахаваны мой бацька”.

Хто шукае: Соф’я Міхайлаўна Завусцінская-Шатава, Мінск.
Каго шукае: магілу Васіля Міхайлавіча Шатава.
“Прашу дапамагчы  ў пошуку месца пахавання брата Васіля Міхайлавіча Шатава, 1924 года нараджэння, — звяртаецца Соф’я Міхайлаўна. — Васіль  быў у партызанскім атрадзе. У 1944 годзе яго накіравалі на фронт. Апошняе  пісьмо ад дарагога чалавека атрымалі з Венгрыі. Брат паведамляў, што вызвалілі ад фашыстаў гэту краіну. Дадому пасля вайны Васіль Міхайлавіч Шатаў не вярнуўся. Маці доўга шукала сына, але безвынікова”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter