В основной конкурс Венецианского кинофестиваля вошли 18 фильмов

Паляванне на «львоў»

Венецыянскі фестываль стане першай буйной кіна­падзеяй пасля крызісу, выкліканага пандэміяй каронавіруса. Форум пройдзе з 2 па 12 верасня. Адкрые яго драма італьянскага рэжысёра Даніэле Лукеці «Шнуркі» пра развод, дзе зняліся Альба Рарвахер («Шчаслівы Лазар») і Сільвіа Арланда («Малады Папа»).


У асноўным конкурсе, як стала вядома нядаўна, пакажуць 18 фільмаў. Цікава, што восем з іх зняты рэжысёрамі-жанчынамі. Пазмагаецца за галоўны прыз фестывалю — «Залатога льва» — і расійская карціна. Фільм «Дарагія таварышы!» Андрэя Канчалоўскага з Юліей Высоцкай у галоўнай ролі расказвае пра расстрэл дэманстрацыі ў Новачаркаску ў 1962 годзе. Два расійскія фільмы пакажуць па-за конкурсам. «Канферэнцыя» Івана Твярдоўскага пра трагічныя наступствы тэракту падчас мюзікла «Норд-Ост», а «Кітабой» Філіпа Юр'ева прысвечаны чукоцкаму падлетку-паляўнічаму, які закахаўся ў амерыканку з інтэрнэту.

Ацэньваць карціны будзе міжнароднае журы на чале з аўстралійскай актрысай лаўрэатам двух «Оскараў», трох BAFTA, трох прэмій «Залаты глобус» Кейт Бланшэт.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter