Як прайшоў першы Міжнародны фестываль паляўнічай музыкі «Царская паляна»

Паляўнiчае гуканне Белавежы

У Белавежскай пушчы гукаў паляўнічага ражка не чулі многія дзясяткі гадоў. Гэты інструмент саступіў месца рацыям і мабільным тэлефонам. Аднак энтузіясты вырашылі адрадзіць традыцыі і правялі першы Міжнародны фестываль паляўнічай музыкі «Царская паляна». Фэст сабраў 25 салістаў і калектываў з Беларусі і Польшчы. Нягледзячы на  дажджлівае надвор’е, паслухаць «пазыўныя» ражкоў прыехалі сотні чалавек.

Кіраўнік ансамбля «Бакас» Мікола ШАЎЧУК.

Царская паляна стала месцам правядзення фестывалю невыпадкова. Менавіта на гэтым месцы баляваў пасля палявання апошні кароль Рэчы Паспалітай Ста-ніслаў Аўгуст Панятоўскі. Пазней гэтую паляну аблюбавалі прадстаўнікі савецкай па-літычнай эліты. Напрыклад, тут традыцыйна адпачывалі сакратары ЦК КПСС і іх ганаровыя госці.

Са сцэны гучалі не толькі ражкі, але і народныя песні

Ужо ў XV стагоддзі без ражкоў не абыходзілася ні адно паляванне: «збор стралкоў», «прывітанне», «пачатак загону», «падзяка прыродзе» — у арсенале паляўнічых больш за сотню розных сігналаў. 

Паляўнічыя паказалі свае лепшыя трафеі.

Мікалай Шаўчук з Драгічына кіруе адзіным у Беларусі ансамблем, які грае выключна ражковую музыку. Называецца калектыў «Бакас».

Адчуй сябе кавалём!

— Калі на паляне выкладваліся трафеі, раскладаўся агонь, абавязкова гучала музыка ў гонар кожнага здабытага звера. Гэта да-ніна павагі жывёле, развітанне з лесам. Такім чынам чалавек прасіў прабачэння ў прыроды. У паляўнічых ёсць сігналы на ўсе выпад-кі  жыцця. Самы любімы, вядома, запрашэнне на абед, — усміхаецца спадар Мікола.

Паляўнічыя са сваімі сябрамі і памочнікамі

У ходзе фесты-валю таксама прайшлі выстава сабак, конкурс паляў-нічай кухні. На Царскай паляне працавалі рамеснікі з розных куткоў Брэсцкай вобласці. Кожны змог паспрабаваць сябе ў ролі стралка, каваля і нават лучніка.

«Я не Робін Гуд, я толькі вучуся!»

Госці фестывалю пачаставаліся дамашнімі каўбасамі, шашлыкамі з аленіны, ацанілі шматлікія супы і стравы з дзічыны. Вядома, не абышлося без традыцыйнай белавежскай самагонкі — «пу-шчанкі».

Што за свята без бліноў?

Арганізатары разлічваюць, што фестываль паляўнічай рогавай музыкі стане традыцыйным, а колькасць удзельнікаў і гасцей будзе павялічвацца з кожным годам.

p.losich@gmail.com
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter