"Палеская веда"

Менавіта такую назву мае музей народнай культуры Мазыршчыны. А слова "веда" (са старажытнаарыйскай мовы veda) азначае не што іншае, як веды. Гэтая назва заключае ў сабе ўсю сістэму практычных, міфалагічных, астралагічных і фальклорных ведаў пра родную старонку, а па вялікім рахунку пра сусвет і існаванне чалавека ў ім.

Менавіта такую назву мае музей народнай культуры Мазыршчыны. А слова "веда" (са старажытнаарыйскай мовы veda) азначае не што іншае, як веды. Гэтая назва заключае ў сабе ўсю сістэму практычных, міфалагічных, астралагічных і фальклорных ведаў пра родную старонку, а па вялікім рахунку пра сусвет і існаванне чалавека ў ім.

Экспазiцыi музея сфармiраваны так, што адлюстроўваюць жыццё палешука ад нараджэння да смерцi i да новага нараджэння. Яны дазваляюць наведвальнiкам знайсцi адказ на пытанне: хто мы? Хто за намi? Дапамагаюць спасцiгнуць iсцiну i не парушаць святога роду — “трымацца свайго абычая”. Пераступаючы парог музея, мы iдзём “ад каранёў, ад прызбы Дома” i становiмся цяперашнiмi сведкамi спектакля, “кожная дзея якога i iмя якому — Жыццё”. Тут вам звычкi i абычаi ў першай дзеi, назва якой: “Дом — цэнтр сусвету. Нарадзiны”. Ды i цi не цiкава даведацца аб тым, што пад вугал дома, якi толькi пачынаў будавацца, закопвалi галаву пеўня, што сiмвалiзавала калiсьцi пачатак жыцця дома i была своеасаблiвай ахвярай дрэвам-татэмам. Аказваецца, што ў нашых продкаў “сцены i страха дома iзалявалi яго ад знешняга свету, а вокны i дзверы — звязвалi з iм”. Парог — гэта “сiмвалiчная мяжа памiж тым i гэтым светам”. Таму i нарадзiлася звычка — жанiх уносiць у дом нявесту на руках, каб “абаранiць яе ад уплыву таго свету”. У экспазiцыi люлька з дзiцем, набор лекавых траў, хадункi, цацкi. “Дзяцiнства i старасць — такiя блiзкiя мiж сабой, як свет i цень, радасць i самота, пачатак i згасанне”. Тэма другой часткi экспазiцыi, яе назва “Ярылавы зачын. Яднанне духу i матэрыi”. У ёй паказваецца чалавек у сваiм развiццi i прадаўжэннi свайго роду. Сэнс яе ў тым, што “мужчына зачынае, жанчына выношвае i нараджае (не толькi дзiця, але i культуру)”. Раўнавага. Цi раўнапраўе мужчыны i жанчыны — гэта касмiчны закон, якi ўвасабляе ў сабе Гармонiю”. Як дасягалi такой гармонii? Уменнем працаваць, ткаць, шыць, вышываць — усё гэта ў iмправiзаваных сцэнах i расповедах гiдаў. I, нарэшце, дзея трэцяя: “Пагосцiшча. Спасцiжэнне вечнасцi”. Нашы продкi-земляробы штогод назiралi, як зерне, пахаванае ў зямлю, узрастае новым коласам, вяртаецца ў новым, лепшым вобразе, чым напачатку. Менавiта гэта стала для палешукоў, а можа, i не толькi для iх, падставай для ўстойлiвай веры ва ўваскрашэнне душ пасля смерцi. Такi прыгожы i цудоўны свет “Палескай веды” — музея народнай культуры Мазыршчыны.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter