Пакліча журавінавы кірмаш

Палескі край славіцца багатымі культурнымі традыцыямі, народнымі рамёствамі і самабытнымі абрадаміМенавіта тут, на Палессі, у Столінскім раёне знаходзіцца славутая вёска Альманы. Спрадвечна багатыя ўраджаем тутэйшыя балоты і навакольныя лясы дапамагалі мясцовым жыхарам выжываць, а калі ніва не ўрадзіла, то з’яўляліся ці не адзінай крыніцай ежы.Збіранне журавін — адзін з асноўных заняткаў для альманцаў на працягу некалькіх стагоддзяў. Аб лекавых якасцях гэтых ягад гаварыць не прыходзіцца, іх цудадзейныя ўласцівасці добра вядомыя і народнай медыцыне. Вось і нарадзілася ў мясцовых жыхароў ідэя ўславіць цуда-ягаду, якая не толькі станоўча ўздзейнічае на арганізм чалавека, але і з’яўляецца сур’ёзнай дапамогай у матэрыяльным плане. Улетку і ўвосень усе — старыя і малыя альманцы — ідуць на балоты, каб сабраць журавіны для продажу. Таму і сэнс свята не толькі ў апяванні ягады. Ён значна глыбейшы: нагадаць людзям, што варта беражліва ставіцца да прыроды. Якая ў сваю чаргу, упэўнены палешукі, абавязкова адкажа ўзаемнасцю.
На святочнае журавінавае шэсце  ў Альманах выйшла амаль што ўся вёскаПалескі край славіцца багатымі культурнымі традыцыямі, народнымі рамёствамі і самабытнымі абрадамі
Менавіта тут, на Палессі, у Столінскім раёне знаходзіцца славутая вёска Альманы. Спрадвечна багатыя ўраджаем тутэйшыя балоты і навакольныя лясы дапамагалі мясцовым жыхарам выжываць, а калі ніва не ўрадзіла, то з’яўляліся ці не адзінай крыніцай ежы.
Збіранне журавін — адзін з асноўных заняткаў для альманцаў на працягу некалькіх стагоддзяў. Аб лекавых якасцях гэтых ягад гаварыць не прыходзіцца, іх цудадзейныя ўласцівасці добра вядомыя і народнай медыцыне. Вось і нарадзілася ў мясцовых жыхароў ідэя ўславіць цуда-ягаду, якая не толькі станоўча ўздзейнічае на арганізм чалавека, але і з’яўляецца сур’ёзнай дапамогай у матэрыяльным плане. Улетку і ўвосень усе — старыя і малыя альманцы — ідуць на балоты, каб сабраць журавіны для продажу. Таму і сэнс свята не толькі ў апяванні ягады. Ён значна глыбейшы: нагадаць людзям, што варта беражліва ставіцца да прыроды. Якая ў сваю чаргу, упэўнены палешукі, абавязкова адкажа ўзаемнасцю.
Сама ж ідэя свята з’явілася значна раней. Яшчэ ў ХІХ стагоддзі існавалі спецыялізаваныя “ягадныя кірмашы”. І сёння палешукі фактычна адраджаюць гэтую традыцыю на Століншчыне, калі ладзяць кірмашы па продажы журавін. “Такі кірмаш з гульнямі ды забавамі павінен прыцягнуць на Століншчыну турыстаў не толькі з Беларусі, але і з замежжа”, — лічыць метадыст аддзела культуры Столінскага райвыканкама Ніна Будкевіч.
Каларытнае свята, безумоўна, паспрыяе развіццю аграэкатурызму ў раёне. Яго арганізатары разлічваюць прыцягнуць і ўвагу бізнеса да Альманаў: можа, там з часам будзе і вытворчасць па перапрацоўцы журавін.

Іван Лодкін
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter