Паход у тэатр.

Орлова, Т.Д.
Театральная критика нового времени / Татьяна Орлова. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 232 с.

Сёння наўздзіў мала кніг літаратурна-мастацкай, тэатральнай крытыкі. Хаця мастацкае жыццё па-ранейшаму кіпіць, бурліць, здзіўляе і радуе. І прыемна, што ўсё ж бываюць выключэнні з правіл. Прафесар Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта доктар філалагічных навук Таццяна Дзмітрыеўна Арлова радуе тэатралаў сваёй новай кнігай з амбіцыйнай назвай “Тэатральная крытыка новага часу”. Чатыры часткі ў зборніку артыкулаў, творчых партрэтаў, нарысаў, рэцэнзій: “Гісторыя тэатра ў асобах”, “Гісторыя аднаго тэатра (Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі) у спектаклях”, “Гісторыя тэатральнай крытыкі ў жанрах”, “Гісторыя пра тое, як паядналіся тэатр і журналістыка”.
На старонках кнігі, якая, упэўнены, тэатраламі будзе прачытана літаральна на адным дыханні, прысутнічае нямала цікавых арыгінальных разваг. А галоўнае — у кнізе прысутнічае бязмежная любоў да беларускага тэатра, да тэатра ўвогуле. Дасведчанасць, веданне гісторыі і сучаснасці ніколькі не мяшаюць аўтару выбудоўваць і бачанне тэатра заўтрашняга дня. Са старонак “Тэатральнай крытыкі новага часу” паўстаюць лепшыя акцёры Беларусі. Кніга нагадвае чытачу пра многія знакавыя спектаклі беларускіх тэатраў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter