На месцы родавога маёнтка мастака і кампазітара Напалеона Орды пабудуюць дом-музей

Паглыбіцца ў эпоху

На месцы родавога маёнтка мастака і кампазітара Напалеона Орды пабудуюць дом-музей

Дом ва ўрочышчы Чырвоны Двор, што ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці, будзе хутка адноўлены ў яго першапачатковым выглядзе. На гістарычным падмурку ўжо ўсталявалі драўляны зруб, з’явіўся над ім і гонтавы дах. Цагляныя рэшткі сядзібнага дома сям’і Напалеона Орды былі выяўлены ў 2004 годзе пад час археалагічных раскопак. Яго дакладнае месцазнаходжанне спецыялісты вызначылі па інвентарным апісанні маёнтка ў архіўных дакументах.

Па словах навуковага супрацоў­ніка раённага музейнага комплексу Ларысы Дрычыц, хутка наведнікі дома-музея змогуць акунуцца ў эпоху XIX стагоддзя. Можна будзе пабываць і ў працоўным кабінеце Напалеона Орды, і ў святочнай зале, а таксама азнаёміцца з памешчыцкім ды сялянскім побытам таго часу.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter