Паэзiя выходзiць у людзi

Гродзенцы сабраліся на чарговы культурны «Кірмаш праектаў»

Гродзенцы сабраліся на «Кірмаш праектаў», каб палепшыць культурнае жыццё горада.

Пасля абвяшчэння Гродна культурнай сталіцай Беларусі студэнты, гісторыкі, краяведы, мастацтвазнаўцы прапануюць свае ідэі: ажывіць занядбалыя будынкі ў цэнтры, стварыць літаратурны брэнд Гродна пры дапамозе плакатаў з партрэтамі і цытатамі беларускіх пісьменнікаў на вуліцах, наладзіць вытворчасць маладзёжнай вопраткі з беларускім арнаментам і iншае.

— Сустрэча накіравана не на выбар пераможцы, а на рэалізацыю ідэй, — гаворыць каардынатар грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» Хрысціна Марчук.

«Кірмаш праектаў» праходзіць у Гродне не ўпершыню. Летась у маі было прадстаўлена сем праектаў, тры з якіх зараз увасабляюцца ў жыццё.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter