Паэзія горных вяршынь

Чарказян, Г.Б.
Чатыры крокі: чаргаві / Ганад Чарказян; пер. з курд. і прадм. М.Мятліцкага. — Мінск: Логінаў І.П., 2010. — 174 с.

Новая кніга курдскага паэта і празаіка Ганада Чарказяна, які жыве ў Беларусі, складаецца з чаргаві. Так называюцца вершаваныя чатырохрадкоўі, у якіх аўтар шукае сэнс многіх філасофскіх і жыццёвых ісцін. Чаргаві — чатыры радкі, чатыры крокі да ісціны. Кніга так і называецца — “Чатыры крокі”. “Час — адзіны настаўнік суровы, / Дні прамільгнулі старонкамі кніг. / Пакорна вучыўся чужому слову, / А роднае — патаемна спасціг”. Пераклаў на беларускую мову чаргаві Ганада Чарказяна вядомы беларускі паэт Мікола Мятліцкі. Уступіўшы ў творчы саюз з аўтарам, перакладчык выяўляе ўсю прыгажосць і сілу паэтычнай, мастацкай задумы свайго паплечніка: “Крок за крокам спускаецца да нас паэт з каўказскіх вяршынь, узбагачаючы нашу айчынную паэзію здабытымі ім горскімі скарбамі. І мы пад росхрыстам арліных  крылаў чуем натхнёнае сэрцабіццё, смакуем слова, як крынічную свежасць імклівых горных рачулак”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter