Падзеі знайшлі адлюстраванне

На выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі “У сэрцы з Радзімай” былі прадстаўлены выданні, якія расказваюць пра стварэнне за мяжой беларускіх дыяспар, даведнікі, а таксама творы празаікаў і паэтаў беларускага замежжаЗначнае месца ў экспазіцыі занялі рэдкія матэрыялы, прысвечаныя прадстаўнікам літаратурнага аб’яднання беларусаў у Польшчы “Белавежа”, жыццю беларусаў у Латвіі. Ёсць там і фотаздымкі з Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які праходзіў летась у Віцебску і Мінску.З прывітальным словам пад час адкрыцця выставы выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Даўгаполава. Супрацоўнікі Інстытута культуры Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс і Галіна Івуць гаварылі аб тым, што варта адрадзіць адпаведны музей пра жыццё беларусаў замежжа, які некалі існаваў пры Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны.
Пра выставу нагадвала афішаНа выставе ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі “У сэрцы з Радзімай” былі прадстаўлены выданні, якія расказваюць пра стварэнне за мяжой беларускіх дыяспар, даведнікі, а таксама творы празаікаў і паэтаў беларускага замежжа
Значнае месца ў экспазіцыі занялі рэдкія матэрыялы, прысвечаныя прадстаўнікам літаратурнага аб’яднання беларусаў у Польшчы “Белавежа”, жыццю беларусаў у Латвіі. Ёсць там і фотаздымкі з Першага фестывалю мастацтваў беларусаў свету, які праходзіў летась у Віцебску і Мінску.
З прывітальным словам пад час адкрыцця выставы выступіла намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алена Даўгаполава. Супрацоўнікі Інстытута культуры Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Адам Мальдзіс і Галіна Івуць гаварылі аб тым, што варта адрадзіць адпаведны музей пра жыццё беларусаў замежжа, які некалі існаваў пры Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтры імя Францыска Скарыны. Яго, дарэчы, часта наведвалі суайчыннікі. Такі музей, між іншым, хутка можа адкрыцца ў сценах Інбелкульта. Значную частку музейных фондаў складуць менавіта кніжныя выданні.
Старшыня таварыства “Беларусь – Бельгія” Тамара Антановіч нагадала цікавыя факты пра беларусаў гэтай заходняй краіны. Аўтар выданняў “Беларусы ў Аўстраліі” і “Беларусы ў Вялікабрытаніі” Наталля Гардзіенка паведаміла, што працуе над кнігай пра беларусаў Канады. Сярод выступоўцаў былі дырэктар Музея гісторыі беларускай літаратуры Лідзія Макарэвіч і літаратуразнаўца, аўтар кніг пра беларускае замежжа, кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік.
Народны ансамбль песні “Гаманіна” Белдзяржуніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі пад кіраўніцтвам Наталлі Сазановіч дарыў публіцы цудоўныя хвіліны: граў беларускую музыку, а напрыканцы вечара артысты нават вучылі танцаваць кракавяк.
Выставу зладзілі спецыялісты Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі разам з супрацоўнікамі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Кастусь Сталярчук, супрацоўнік Інстытута культуры Беларусі

На здымку: Пра выставу нагадвала афіша
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter