Падручнікі — на сайце

На пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі прэзентаваны першы комплекс дапаможнікаў з мультымедыйнай бібліятэкі школьніка. Смелую ідэю паспяхова рэалізавалі беларускія спецыялістыРаней пра такое марылі, цяпер у школы ідуць рэальныя “віртуальныя” падручнікі. Рэалізаваны сумесны праект Міністэрства адукацыі і кампаніі Sakrament IT “Мультымедыйная бібліятэка школьніка”. Члены калегіі пабачылі, што з сябе ўяўляе эксперыментальны ўзор бібліятэкі электронных вучэбных дапаможнікаў на прыкладзе пакуль аднаго прадмета — біялогіі за курс сярэдняй школы. Усе падручнікі за 6-11 класы, шмат малюнкаў, схемаў становяцца даступнымі, як гаворыцца, адным клікам мышкі.
На пасяджэнні калегіі Міністэрства адукацыі прэзентаваны першы комплекс дапаможнікаў з мультымедыйнай бібліятэкі школьніка. Смелую ідэю паспяхова рэалізавалі беларускія спецыялісты

Раней пра такое марылі, цяпер у школы ідуць рэальныя “віртуальныя” падручнікі. Рэалізаваны сумесны праект Міністэрства адукацыі і кампаніі Sakrament IT “Мультымедыйная бібліятэка школьніка”. Члены калегіі пабачылі, што з сябе ўяўляе эксперыментальны ўзор бібліятэкі электронных вучэбных дапаможнікаў на прыкладзе пакуль аднаго прадмета — біялогіі за курс сярэдняй школы. Усе падручнікі за 6-11 класы, шмат малюнкаў, схемаў становяцца даступнымі, як гаворыцца, адным клікам мышкі.
З новымі адукацыйнымі тэхналогіямі членаў калегіі знаёміў Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Па яго словах, гаворка ідзе пра тое, каб стварыць адзіны комплекс мультымедыйнай бібліятэкі па ўсім курсе сярэдняй школы з адзіным інтэрфейсам і скразной сістэмай пошуку. Уявіце сабе: усе падручнікі аб’яднаны ў адзіную сістэму, бо паміж імі створаны як гарызантальныя, унутрыпрадметныя, так і вертыкальныя, міжпрадметныя, сувязі. З часам такая база будзе на асобным сайце. І любы вучань зможа ўзяць адтуль — не цяжэй, чым з ранца — падручнік ці поўны камплект дапаможнікаў за ўсю праграму.
Што яшчэ ўражвае: працаваць з віртуальнымі падручнікамі можна як пры дапамозе камп’ютара, так і смартфона, планшэта. Тое было паказана на прэзентацыі, як і магчымасць агучваць матэрыял з дапамогай тэхналогіі сінтэзу гаворкі, дапаўняць і пашыраць яго, маштабаваць схемы і малюнкі, паказваць відэа, 3D-мадэлі, модулі кантролю ведаў… Сяргей Маскевіч падкрэсліў: у Беларусі створана ўнікальная нацыянальная сістэма вучэбнага кнігавыдання. Падручнікі рыхтуюцца сучасныя, высокаякасныя. Сёлета на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі і партале Міністэрства адукацыі па ўзгадненні з аўтарамі ўжо размешчаны версіі асобных падручнікаў, можна ўносіць прапановы па іх удасканаленні. А міністэрскі курс такі: шырэй выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыйнай дзейнасці.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter