Падказка з мінулага

Максім Багдановіч, жывучы ў Яраслаўлі, далучаўся да культурнай спадчыны продкаў самастойна, па кнігах. Такім жа шляхам пайшлі тут і энтузіясты з суполкі руска-беларускай дружбы Варта нагадаць: у паволжскім Яраслаўлі, з якім цесна спалучаны лёс аднаго са знакамітых беларускіх паэтаў, ужо 20 гадоў існуе “Цэнтр беларускай культуры. Музей Максіма Багдановіча”. Ствараўся ён да 100-х угодкаў класіка: энтузіястам удалося абараніць ад зносу дом Ржэўскіх, у якім у 1912-1914 гадах жыла сям’я Багдановічаў, яго толькі перанеслі на іншы бок па той жа вуліцы Чайкоўскага, стварылі ў будынку экспазіцыю. Музей з удзелам беларускай дэлегацыі ўрачыста адкрылі 9 снежня 1992 года. Такім чынам, хутка ў нас юбілей! Дарэчы, менавіта ў гэтым яраслаўскім доме Максім Багдановіч рыхтаваў да выдання зборнік вершаў “Вянок”, што пабачыў свет у 1913 годзе.
На імпрэзы, што ладзіць Цэнтр беларускай культуры–Музей Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, збіраецца шмат моладзіМаксім Багдановіч, жывучы ў Яраслаўлі, далучаўся да культурнай спадчыны продкаў самастойна, па кнігах. Такім жа шляхам пайшлі тут і энтузіясты з суполкі руска-беларускай дружбы
Варта нагадаць: у паволжскім Яраслаўлі, з якім цесна спалучаны лёс аднаго са знакамітых беларускіх паэтаў, ужо 20 гадоў існуе “Цэнтр беларускай культуры. Музей Максіма Багдановіча”. Ствараўся ён да 100-х угодкаў класіка: энтузіястам удалося абараніць ад зносу дом Ржэўскіх, у якім у 1912-1914 гадах жыла сям’я Багдановічаў, яго толькі перанеслі на іншы бок па той жа вуліцы Чайкоўскага, стварылі ў будынку экспазіцыю. Музей з удзелам беларускай дэлегацыі ўрачыста адкрылі 9 снежня 1992 года. Такім чынам, хутка ў нас юбілей! Дарэчы, менавіта ў гэтым яраслаўскім доме Максім Багдановіч рыхтаваў да выдання зборнік вершаў “Вянок”, што пабачыў свет у 1913 годзе.
А пры цэнтры, музеі амаль 15 гадоў працуе грамадская суполка руска-беларускай дружбы “Сяброўства”. Увогуле ў Доме Максіма беларусы — частыя госці. Жыццё тут цікавае: адзначаюцца народныя святы, праходзяць канцэрты. Часта імпрэзы прысвячаюцца знакавым падзеям жыцця Максіма Багдановіча і блізкіх яму людзей. Складваецца добрая традыцыя, што і вясельныя картэжы яраслаўскіх беларусаў у гэты гасцінны дом заязджаюць.
На імпрэзы, што ладзіць Цэнтр беларускай культуры–Музей Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, збіраецца шмат моладзіУ музей прыходзяць і маладыя беларусы, якія жадаюць лепш ведаць родавыя карані. Ёсць тут бібліятэка беларускіх выданняў, неблагая фанатэка, відэазапісы рэканструяваных абрадаў, а таксама касцюмы, ручнікі. Юнакі і дзяўчаты даўно хацелі разам пазнаваць родную культуру, вывучаць мову, навучацца рамёствам. Ды выкладчыкаў беларускай мовы і вопытных знаўцаў беларускай культуры ў Яраслаўлі няма. І хто будзе штотыднёва прыходзіць, займацца з вучнямі? Рашэнне нам, вобразна кажучы, падказалі сцены гістарычнага дома. Як далучаўся ў Яраслаўлі да культурнай спадчыны продкаў Максім Багдановіч?
Самастойна, па кнігах. Што ж, паспрабуем і мы! З 4 кастрычніка ўдзельнікі гуртка збіраюцца кожны тыдзень, спрабуюць гаварыць па-беларуску, абменьваюцца навінамі, робяць даклады. А ў канцы сустрэчы — невялічкая дыктоўка. Дапамагаюць нам курсанты-беларусы Яраслаўскага філіяла Ваенна-касмічнай акадэміі імя Аляксандра Мажайскага.
Маладыя аматары беларускай мовы з ЯраслаўляДарэчы, сам Максім Багдановіч пісаў, што “беларусы павінны быць знаёмы з мовамі славянскіх народаў. І беларусам гэтае лягчэй даецца”. Мы таксама марым вывучаць і іншыя славянскія мовы. Удзельнікі гуртка збіраюцца не толькі для супольнай падрыхтоўкі заняткаў: мы гаворым пра беларускую літаратуру, гісторыю, тэатральныя пастаноўкі, тэлеперадачы, фільмы. Мы паступова, праз кніжныя тэксты і асабістыя зносіны спасцігаем законы беларускай мовы, факты з гісторыі і культуры беларусаў.
Цяпер да гуртка моладзі далучаюцца і старэйшыя нашы суайчыннікі, якія любяць родную мову. І яраслаўскі ансамбль беларускай песні “Крыніца” не застаецца ўбаку ад сходаў “Спадчыны”.
Пра самыя цікавыя падзеі ў клубе мы будзем рэгулярна паведамляць вам. Па-беларуску!

Кацярына Міцкевіч­-Акругіна, навуковы супрацоўнік Цэнтра беларускай культуры — Музея Максіма Багдановіча, г. Яраслаўль
На здымках:
На імпрэзы, што ладзіць Цэнтр беларускай культуры–Музей Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі, збіраецца шмат моладзі
Маладыя аматары беларускай мовы з Яраслаўля

Ад рэдакцыі
Атрымаўшы добрую навіну, мы вырашылі ўдакладніць: хто ж канкрэтна адладжвае работу гуртка — спадзяемся, з часам у яго будзе і назва — ды найбольш актыўна ўдзельнічае ў сустрэчах. Кацярына Міцкевіч­Акругіна напісала, што збірае гурткоўцаў у музеі яна, як старшыня маладзёвай суполкі беларусаў Яраслаўля. І яе муж, Аляксандр, хоць і не беларус, захапіўся беларускай культурай, стаў адным з тых, хто рухае справу. (А можа аказацца, што і ў яго прыцягненне да беларускасці не выпадковае: варта пацікавіцца радаводам.) Яшчэ маюць інтарэс да родавых каранёў Аляксей Апяцёнак, Дзяніс Нартовіч, яны найбольш актыўныя ў беларускім гуртку. Сям’я Аляксея — з Міншчыны, і хоць сам ён нарадзіўся у Яраслаўлі, але жыва цікавіцца ўсім беларускім. Дзяніс жыве ў паволжскім горадзе нядаўна, вучыцца на гістфаку Яраслаўскага педуніверсітэта. Яго сям’я прыехала з Краснаярска, а раней жыла на Палессі. Дзяніс вывучае касцюмы, побыт беларусаў Палесся. “І мае родавыя карані — таксама з палескай зямлі, — дадае Кацярына. — Бабуля мая родная, Ніна Міцкевіч, 40 гадоў працавала настаўніцай пачатковых класаў у Калінкавічах і Аўцюках — гэтая вёска шырока вядома цяпер як сталіца беларускага гумару. Бабуля мела ганаровае званне заслужанай настаўніцы Беларусі, пяць гадоў таму яе не стала”.
Дарэчы, ад бабулі-настаўніцы трохі ведае беларускую мову і Кацярына, хоць, прызнаецца, размовы з ёй былі нячастымі. Цяпер унучка спасцігае “душу народа” па кнігах, але не баіцца памылак, спадзяецца, што гены возьмуць сваё. Іншыя гурткоўцы, напісала яна, “таксама не ведаюць пакуль беларускай мовы, але мы павінны вывучаць яе, каб не было сорамна”. Яшчэ паведаміла: “Газету “Голас Радзімы” ў Яраслаўлі атрымліваем, чытаем кожны нумар”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter