«Падабаецца жыць і працаваць у вёсцы»

Аляксей УТКІН — самы малады механізатар філіяла «Купава-Агра» Бярэзінскага раёна

Нарадзіўся і рос у горадзе Асіповічы, а калі скончыў школу, абраў спецыяльнасць трактарыста-машыніста. Дадаткова атрымаў і другую — слесара па рамонту сельскагаспадарчага абсталявання.

На практыку трапіў на Бярэзіншчыну, дзе і застаўся працаваць.

— Мне падабаецца жыць у вёсцы, працаваць на зямлі, — гаворыць Аляксей. — І вясковыя клопаты мне не ў цяжар.

Малады механізатар быў задзейнічаны на сяўбе кукурузы, а зараз паспяхова шчыруе на чызеляванні глебы.

Алена ГРОМАВА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter