Пад знакамі рэтра і крэатыву

Старыя аўтамабілі з розных краін, якія самаходам прыехалі ў Мінск на выставу, прысвечаную 65-годдзю Перамогі, нагадваюць і пра антыгітлераўскую кааліцыю чатырох дзяржаўАўто — на любы густ: рэдкія класічныя, унікальныя, калекцыйныя, спартыўныя, вайсковыя, аматарскіх канструкцый, спецыяльны і пазадарожны транспарт, усюдыходы... Нязменную ўвагу прыцягвалі масавыя аўтамабілі савецкага часу — паважанага ўзросту, але добра дагледжаныя “Запарожцы”, “Жыгулі” і “Масквічы”. А займальныя аповеды іх уладальнікаў дадавалі да ўражанняў новыя штрыхі. Экспазіцыя "Для тых, хто ведае свет машын", разгарнулася на трох пляцоўках Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, які, дарэчы, цяпер святкуе 90-годдзе.
Аўтамабіль архітэктара Уладзіміра Мацельскага — адзіны такі ў свецеСтарыя аўтамабілі з розных краін, якія самаходам прыехалі ў Мінск на выставу, прысвечаную 65-годдзю Перамогі, нагадваюць і пра антыгітлераўскую кааліцыю чатырох дзяржаў
Аўто — на любы густ: рэдкія класічныя, унікальныя, калекцыйныя, спартыўныя, вайсковыя, аматарскіх канструкцый, спецыяльны і пазадарожны транспарт, усюдыходы... Нязменную ўвагу прыцягвалі масавыя аўтамабілі савецкага часу — паважанага ўзросту, але добра дагледжаныя “Запарожцы”, “Жыгулі” і “Масквічы”. А займальныя аповеды іх уладальнікаў дадавалі да ўражанняў новыя штрыхі. Экспазіцыя "Для тых, хто ведае свет машын", разгарнулася на трох пляцоўках Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, які, дарэчы, цяпер святкуе 90-годдзе.
На адным са стэндаў я пабачыла рарытэты з чатырох краін, і адразу згадала пра антыгітлераўскую кааліцыю дзяржаў, якая склалася пад час Другой сусветнай вайны. “Сапраўды, вы зразумелі ход маіх думак... — усміхаецца аматар старадаўніх машын Валерый Шумскі. — Паколькі выстава прымеркавана да 65-годдзя Перамогі, я вырашыў прадставіць "Чайку" ад СССР і тры аўто ад саюзнікаў — Ford Mustang з Амерыкі , Mini з Вялікабрытаніі , Citroen з Францыі”. Ён ахвотна расказвае, што Mini сваім з`яўленнем абавязана егіпецкаму прэзідэнту Гамалю Абдэлю Насеру. Гэта ён у 1956 годзе нацыяналізаваў Суэцкі канал, тады ўзнік ваенны канфлікт, у выніку якога пастаўкі нафты ў Англію рэзка скараціліся, і бензін выдаваўся па талонах. Эканамічная Mini стала “адказам аўтапрама” на выклік часу. У Мінску цяпер жыве машына Mini 1962 года, якая толькі летась прыехала са ЗША. Яна, патлумачыў гаспадар, мае багатую асабістую гісторыю, неаднаразова з добрымі вынікамі ўдзельнічала ў аўтаралі.
Машына Ford Mustang 1965 года адлюстроўвае настрой тагачаснай Амерыкі. Стварэнне “мустанга” — таксама патрабаванне часу: вялікім аўто ўжо цеснавата ў ЗША, “Ферары” — не ўсім па кішэні. Вось і з’явілася ў 64-м маленькае спартыўнае аўто з магутным рухавіком і даволі нізкім коштам. А Citroen 1966 года найперш асацыюецца з французскім прэзідэнтам Шарлем дэ Голем. Менавіта такі аўтамабіль уратаваў яму жыццё 22 жніўня 1962 года: тады ён ехаў з жонкай на "Сітраене", і машына была абстраляна. Дзякуючы асаблівасцям канструкцыі яна ўцалела, як і генерал.
Вось і "Чайка" з 1986-га: іх рабілі на Горкаўскім аўтазаводзе, гэта адзін з нямногіх савецкіх аўтамабіляў прадстаўнічага класа. У салоне ГАЗ-13 ёсць месца на сем чалавек. На "Чайках" ездзілі вялікія начальнікі: кіраўнікі міністэрстваў, першыя сакратары рэспубліканскіх кампартый, паслы СССР у зарубежных краінах. І вельмі рэдка новы аўтамабіль трапляў у прыватныя рукі. Напрыклад, у падарунак ад Мікіты Хрушчова "Чайку" атрымалі Міхаіл Шолахаў, Галіна Уланава і Фідэль Кастра. Усе машыны былі чорнага колеру, за выключэннем белай "Чайкі", падоранай Валянціне Церашковай.
А якія цікавыя людзі, гэтыя рэтрааматары! Скажам, Сяргей Хіоні, які прадстаўляў аўтамабіль ГАЗ-22 (універсал), 1967 года выпуску, лічыцца адным з лепшых у краіне “рэаніматараў” машын, спецыялізуецца на рэстаўрацыі савецкай тэхнікі. Такіх машын няшмат захавалася, і пераважна ў “дабітым стане”. Бо яны амаль не траплялі ў прыватнае карыстанне, хіба што вядомаму цыркавому артысту Юрыю Нікуліну прадалі такі “газік” — перавозіць аб’ёмны цыркавы рэквізіт.
Шмат пытанняў было да Алега Левэ: ён уладальнік “транспарцёра пярэдняга краю” ЛУАЗ-967, які зняты з вытворчасці пад час савецкай перабудовы. А для чаго лябёдка? Аказваецца, прызначалася машына, каб вывозіць раненых з поля бою, а лябёдка — зацягваць у кузаў насілкі з раненымі. Гэта яшчэ і аўтаамфібія: пры патрэбе пройдзе невялікія водныя перашкоды. Набыў рарытэт дацэнт медуніверсітэта з Гродна пасля 1991 года, калі старую тэхніку распрадавалі з вайсковых складоў. Вядома ж, прыйшлося ўкласці і часу, і сродкаў у рэстаўрацыю.
А ў архітэктара Уладзіміра Мацельскага праблем з рэстаўрацыяй старых частак аўто пакуль няма: яго самаробная машына адметнай маркі “МатВ” зіхаціць, як новая цацка. Бо нарадзілася толькі сёлета. Прычым шлях ад задумы да выезду з гаража майстар пераадолеў за тры гада, на пачатку мая паспяхова прайшоў рэгістрацыю ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Іда Ганчаровіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter