Пад новым дахам

У Баранавічах завяршаецца будаўніцтва першага арэнднага дома

У Баранавічах завяршаецца будаўніцтва першага ў горадзе арэнднага дома.

Шматпавярхоўку, што знаходзіцца ў мікрараёне Бараўкі-2, пачалі ўзводзіць у студзені, а ўвесці ў эксплуатацыю 72-кватэрны будынак плануюць ужо ў снежні.

— Сёння на аб’екце працуе больш за сто чалавек, таму здаць дом згодна з запланаваным тэрмінам цалкам рэальная задача, — адзначыў Валерый Лазіцкі, намеснік старшыні Баранавіцкага гарвыканкама.

Адзначым, што ў горадзе ўжо ёсць вопыт здачы дзяржаўнага жылля ў наём. Так, рашэннем мясцовых органаў улады ў разрад арэндных пераве-дзена 11 кватэр з фонду другаснага жылля. У шэрагу выпадкаў на адну кватэру тут прэтэндавалі да 30 жадаючых. Таксама на будучы год у горадзе маюць намер пабудаваць яшчэ два арэндных дамы, у кожным з якіх будзе па 72 кватэры.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter