Пад музыку Дунаеўскага

Двума выступленнямi ў Маскве будзе адзначаны апошнi зiмовы месяц для музыкантаў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраўнiцтвам народнага артыста нашай краiны прафесара Мiхаiла Фiнберга.

Двума выступленнямi ў Маскве будзе адзначаны апошнi зiмовы месяц для музыкантаў Дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусi пад кiраўнiцтвам народнага артыста нашай краiны прафесара Мiхаiла Фiнберга.

13 лютага заслужаны калектыў аркестра выступае ў Крамлёўскiм Палацы ў рамках аўтарскага вечара кампазiтара Кiма Брэйнбурга. Ён вядомы не толькi як чалавек, “якi не ўмее не пiсаць хiты”, але i як адзiн з натхняльнiкаў праекта “Народны артыст”. Напомнiм, што жывы гук аркестра Фiнберга ўжо гучаў у гала-канцэрце гэтага праекта. А 15 лютага Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусi прыме ўдзел у знамянальнай праграме — з нагоды 60-годдзя народнага артыста Расii кампазiтара Максiма Дунаеўскага, з якiм беларускiя музыканты i асабiста маэстра Фiнберг даўно i плённа супрацоўнiчаюць. Ушанаванне аўтара вядомых мюзiклаў “Тры мушкецёры”, “Дзецi капiтана Гранта”, музыкi да больш чым 30 кiнафiльмаў, iнструментальных твораў, санат i рамансаў адбудзецца ў Дзяржаўнай цэнтральнай канцэртнай зале “Расiя”. У гэты ж дзень на Плошчы Зорак у Маскве будзе адкрыта iмянная зорка Дунаеўскага-малодшага.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter