Пад крылом дабрыні і міласэрнасці

Юбілей Беларускага дзіцячага фонду святкавалі сяброўскім колам. А яно вялікае!Усе дваццаць пяць гадоў, з 1988-га, фондам кіруе вядомы беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі. “Імкнемся ўвесь час працаваць з дзецьмі цікава, нестандарта, — расказвае ён. — Вось і дакладу на ўрачыстасці, якая ладзілася з нагоды юбілею ў Канцэртнай зале Верхняга горада, не было. Сабіралі ў сяброўскае кола некаторыя сем’і, якія мы апякуем, і яшчэ каля двухсот актывістаў фонду з усёй Беларусі — дзякавалі ім за падзвіжніцкую працу. Усяго ў нас, як бы пад крылом Дзіцячага фонду, цяпер 41 сям’я, у іх выхоўваюцца больш за 600 дзяцей-сірот, там многа цікавых і таленавітых людзей. Мы можам ганарыцца і тым, што дзякуючы нашым намаганням па праграме “Дзіцячае сэрца” кардыёлагі зрабілі найскладаныя аперацыі, уратавана 450 жыццяў”.
Юбілей Беларускага дзіцячага фонду святкавалі сяброўскім колам. А яно вялікае!

Дзеці ў вялікай сям’і Сянцовых з Бабруйска любяць творчасцьУсе дваццаць пяць гадоў, з 1988-га, фондам кіруе вядомы беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі. “Імкнемся ўвесь час працаваць з дзецьмі цікава, нестандарта, — расказвае ён. — Вось і дакладу на ўрачыстасці, якая ладзілася з нагоды юбілею ў Канцэртнай зале Верхняга горада, не было. Сабіралі ў сяброўскае кола некаторыя сем’і, якія мы апякуем, і яшчэ каля двухсот актывістаў фонду з усёй Беларусі — дзякавалі ім за падзвіжніцкую працу. Усяго ў нас, як бы пад крылом Дзіцячага фонду, цяпер 41 сям’я, у іх выхоўваюцца больш за 600 дзяцей-сірот, там многа цікавых і таленавітых людзей. Мы можам ганарыцца і тым, што дзякуючы нашым намаганням па праграме “Дзіцячае сэрца” кардыёлагі зрабілі найскладаныя аперацыі, уратавана 450 жыццяў”.
Ініцыятарамі стварэння фонду яшчэ ў савецкі час выступілі амаль тры дзясяткі розных арганізацый. На пачатку энтузіястам, згадвае Уладзімір Сцяпанавіч, здавалася, што яны — адзіныя ратавальнікі дзяцей: ад цяжкіх хвароб, адзіноты, сацыяльнага сіроцтва ці бяздушша чыноўнікаў. Таму дзейнічалі, як кажуць, на розныя франты. З часам валанцёры знайшлі найбольш важныя, ключавыя, як яны лічаць, месцы прыкладання сіл. У прыватнасці, паслядоўна рэалізуецца сацыяльная праграма “Цёплы дом”: ствараюцца дамы сямейнага тыпу, у якіх выхоўваюцца сіроты.
Віншуючы з юбілеем членаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў: за гады існавання фонд стаў аўтарытэтнай арганізацыяй, якая аб’ядноўвае тысячы аднадумцаў — сумленных, неабыякавых і чулых людзей. “Уся дзейнасць фонду скіравана на ўвасабленне ў жыццё ідэалаў мацярынства і дзяцінства, выхаванне падрастаючага пакалення ў духу адвечных духоўных і маральных традыцый, — гаворыцца ў віншаванні. — Мы высока цэнім высакародную місію фонду па абароне сірот і інвалідаў, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, па аказанні дапамогі шматдзетным і маламаёмным сем’ям”. Прэзідэнт аб’явіў падзяку Фонду за шматгадовую плённую дзейнасць па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей.
Дарэчы, цяпер намаганнямі актывістаў Фонду ствараецца яшчэ адзін сямейны дом. Сорак другі па ліку.

Іван Ждановіч

На здымку:
Дзеці ў вялікай сям’і Сянцовых з Бабруйска любяць творчасць
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter