Пачуць кожнага і рабіць тое, што людзям не прыелася

НЕЗВЫЧАЙНАЕ шоу чакае жыхароў Шаркоўшчыны Віцебскай вобласці 8-га Сакавіка. Яго галоўнымі дзеючымі асобамі стануць мясцовыя дзяўчаты. — Можна было б даць па традыцыі святочны канцэрт, — заўважае начальнік ідэалагічнага аддзела Шаркаўшчынскага райвыканкама Людміла СТОМА. — Але падобнае, як кажуць, людзям прыелася. А тут будзе ўсё: і мастацкія нумары, і спаборніцтва, і сюрпрызы, і страсці. Ніхто ў зале не застанецца раўнадушным.

Як ў Шаркаўшчынскім агратэхсервісе і раёне наогул адладжаны тандэм працы са словам

НЕЗВЫЧАЙНАЕ шоу чакае жыхароў Шаркоўшчыны Віцебскай вобласці 8-га Сакавіка. Яго галоўнымі дзеючымі асобамі стануць мясцовыя дзяўчаты. — Можна было б даць па традыцыі святочны канцэрт, — заўважае начальнік ідэалагічнага аддзела Шаркаўшчынскага райвыканкама Людміла СТОМА. — Але падобнае, як кажуць, людзям прыелася. А тут будзе ўсё: і мастацкія нумары, і спаборніцтва, і сюрпрызы, і страсці. Ніхто ў зале не застанецца раўнадушным.

Вось такі падыход сёння ў Шаркоўшчынскім раёне да ідэалагічнай работы: пазбегнуць шаблону, нікога не пакінуць раўнадушным. І гэта, трэба зазначыць, удаецца. Узяць моладзь. Колькі цікавых і важных мерапрыемстваў праведзена з ёй у мінулым годзе. Чаго толькі каштуе конкурс маладзёжных сядзіб. У ім прынялі ўдзел 127 маладых сем’яў! 18 з іх былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі райвыканкама, 11 — атрымалі ў сваю прыватную гаспадарку цяля або парася!

Або такі прыклад. Калі ў многіх месцах раённыя турыстычныя злёты праводзяцца дзеля галачкі або зусім не праводзяцца, то ў Шаркоўшчыне гэта падзея — сапраўднае раённае свята. На яго збіраецца ажно 20 каманд, да паўтысячы ўдзельнікаў. У кожнай каманды свая форма, належная падрыхтоўка.

Яшчэ адзін момант: стварэнне летапісу Славы калектываў раёна, у тым ліку і электроннымі сродкамі. Ужо прадстаўлены на конкурс відэафільмы па гэтай тэматыцы з 6-і сельгаспрадпрыемстваў.

— Ідэалагічная работа ў Шаркоўшчыне іншая, чым у Мінску ці на тым жа «Нафтане» ў Наваполацку, — падкрэслівае намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цітовіч. — У нас няма буйных прадпрыемстваў і арганізацый. І калі ёсць дзе хоць два-тры чалавекі, усё роўна патрэбна перагаварыць з імі, даведацца пра іх патрэбы. Словам, пачуць людзей!

Менавіта гэты аспект —  самы важны накірунак у рабоце ААТ «Шаркоўшчынскі агратэхсэрвіс», дзе дырэктарам Аляксандр Варона. Намеснікам у яго па ідэалагічнай рабоце — Сяргей Чапроўскі, хлопец, якога можна кожны дзень бачыць усюды: і на будоўлі фермы, і ў жывёлагадоўчым памяшканні, і ў полі. І няма нічога дзіўнага ў тым, што да яго звяртаюцца і па пытаннях рамонту жылля, расцэнак на тыя ці іншыя работы, адпачынку. Пры актыўнай падтрымцы кіраўніцтва арганізацыі адзначаныя пытанні вырашаюцца.

Гэта адносіцца і да пасяўной. Яравы клін тут зойме ажно 2500 гектараў. Як-ніяк, агратэхсэрвіс далучыў да сябе 4 сельгаскааператывы. Дзянькі будуць гарачыя. А таму і падрыхтоўка належная: як тэхнікі, так і людзей. Каб задзейнічаць энерганасычаныя трактары на двухзменную работу, механізатарамі на час пасяўной стануць некаторыя спецыялісты. Напрыклад, Казімір Ластаўка, інжынер па сельгасмашынах. Для механізатараў ёсць форма. Будуць арганізаваны гарачыя абеды і падвячоркі. Прычым аплата — усяго 20 працэнтаў ад іх кошту. І само сабой, штодзённае падвядзенне вынікаў спаборніцтва, уручэнне інфармацыйных лісткоў, вымпелаў.

Словам, наглядная агітацыя ў агратэхсэрвісе — адна з лепшых у вобласці. На эстэтычна аформленых стэндах у адміністратыўным будынку і ўсіх вытворчых памяшканнях адлюстроўваецца рознабаковае жыццё калектыву, з яго традыцыямі, нормамі.

Важнае значэнне ў выхаванні і перайманні перадавога вопыту адведзена перыядычнаму друку. У калектыўным дагаворы асобным пунктам запісана, што 70 лепшых работнікаў заахвочваюцца бясплатнай падпіскай на газету «Белорусская нива». З гэтай нагоды ўтварылася нават чарга жадаючых!

І зусім нездарма за вопытам ідэалагічнай работы ў Шаркоўшчынскі агратэхсэрвіс едуць з іншых арганізацый вобласці і рэспублікі.

А на мінулым тыдні падчас правя- дзення раённай вучобы-семінара для намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце і спецыялістаў па рабоце з моладдзю ў працоўных калектывах  ААТ «Шаркоўшчынскі агратэхсэрвіс» быў узнагароджаны Дыпломам райвыканкама за лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы. Дарэчы, Дыпломам І ступені адзначана СШ № 2 і Дыпломам ІІ ступені — ААТ «АСБ Беларусбанк» у Шаркоўшчыне.

На семінары таксама абмеркавалі план інфармацыйна-ідэалагічнага забеспячэння вясенняй пасяўной і мерапрыемстваў у Год беражлівасці.

«Дабівацца беражлівасці не толькі ў эканоміцы, але і берагчы сваіх блізкіх, берагчы тых, хто побач з табой — на ферме і ў полі», — падкрэсліла ў заключным слове Людміла Стома.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter