Национальная библиотека запустила онлайн-проект «По страницам белорусского календаря»

Па старонках беларускага календара

Новы праект Нацыянальнай бiблiятэкi «Па старонках беларускага календара» на сайце nlb.by прапануе наведвальнiкам пазнаёмiцца з асобнымi падзеямi мiнулага краiны i славутымi землякамi, выкарыстоўваючы шырокi спектр iнфармацыйных рэсурсаў пра iх.



Як вядома, Нацыянальная бiблiятэка захоўвае самы вялiкi ў свеце фонд беларускiх нацыянальных дакументаў i на працягу амаль 100 гадоў акцэнтуе сваю аналiтычна-iнфармацыйную дзейнасць на беларусазнаўстве. Яе бiблiяграфiчная i фактаграфiчная друкаваная прадукцыя, базы даных i мультымедыйныя выданнi, тэматычныя вiртуальныя праекты i лiчбавыя калекцыi раскрываюць розныя бакi гiсторыi i культуры Беларусi.

Праект «Па старонках беларускага календара» прэзентуе чытачам лаканiчныя тэматычныя даведкi са спасылкамi на разнастайныя iнфармацыйныя рэсурсы бiблiятэкi. Першая «старонка» праекта была апублiкавана роўна тыдзень таму. Яе прысвяцiлi iмянiннiку дня — вядомаму беларускаму вучонаму Мiкалаю Каспяровiчу. Ён пражыў усяго 37 гадоў, але паспеў пакiнуць значны след у гiсторыi культуры краiны. Як паведамляе nlb.by, яго цiкавiлi лiтаратура i мова, архiтэктура i жывапiс, гiсторыя i этнаграфiя, але найбольшую вядомасць ён атрымаў як арганiзатар беларускага краязнаўчага руху першай трэцi ХХ стагоддзя.

Аўтары праекта спадзяюцца, ён зацiкавiць аматараў айчыннай гiсторыi, навукоўцаў, навучэнцаў i выкладчыкаў, а таксама ўсiх, хто шануе беларускую культуру i нацыянальную спадчыну. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter