Высокімі ўзнагародамі адзначаны таленавітыя людзі з Вялікага тэатра

Опера — гэта гучыць!

Высокімі ўзнагародамі адзначаны таленавітыя людзі з Вялікага тэатра

З Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі прыйшла да нас радасная вестка. Указам Прэзідэнта за шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства і выдатныя дасягненні ў развіцці нацыянальнай культуры звання “Народная артыстка Беларусі” ўдастоена вядучая салістка оперы, заслужаная артыстка Беларусі, лаўрэат Дзяржпрэміі Ніна Шарубіна, ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны вядучы саліст оперы, народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, а медалём Францыска Скарыны ўшанаваны галоўны рэжысёр тэатра Міхаіл Панджавідзэ.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter