Новыя старонкі з жыцця і творчасці

Святкаванне 130-годдзя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы пачалося ў Мінску з Міжнародных Купалаўскіх чытанняў “Янка Купала. Дыялог з ХХІ стагоддзем”. На іх з’ехаліся навукоўцы з Беларусі, Украіны, Польшчы. На адкрыцці чытанняў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі Уладзімір Адамушка перадаў у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы шэраг копій дакументаў, знойдзеных у расійскіх архівах. Знойдзены раней невядомыя дакументы, якія тычацца ў асноўным біяграфіі Янкі Купалы. Прычым самыя раннія з іх маюць дачыненні да 1911, 1918, 1919 гадоў.
Янка Купала Святкаванне 130-годдзя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы пачалося ў Мінску з Міжнародных Купалаўскіх чытанняў “Янка Купала. Дыялог з ХХІ стагоддзем”. На іх з’ехаліся навукоўцы з Беларусі, Украіны, Польшчы. На адкрыцці чытанняў дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Беларусі Уладзімір Адамушка перадаў у Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы шэраг копій дакументаў, знойдзеных у расійскіх архівах.
Знойдзены раней невядомыя дакументы, якія тычацца ў асноўным біяграфіі Янкі Купалы. Прычым самыя раннія з іх
маюць дачыненні да 1911, 1918, 1919 гадоў. Каштоўныя паперы ўдалося атрымаць дзякуючы супрацоўніцтву архівістаў Расіі і Беларусі. Арыгіналы ж захоўваюцца ў Дзяржаўным архіве Расіі і Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва.
Уладзімір Адамушка патлумачыў, што сярод перададзеных дакументаў ёсць лісты Мікалая Андрэевіча Янчука, вядомага вучонага-славіста, фалькларыста, этнографа, пісьменніка, і Фёдара Фёдаравіча Турка, гісторыка і грамадскага дзеяча, складальніка і рэдактара першага зборніка твораў Купалы на рускай мове. І з перапіскі паўстае цэлая гісторыя стварэння зборніка — ад ідэі да яе ўвасаблення. Дзевятнаццаць лістоў Янчука датуюцца, між іншым, 1911-м і 1919-м гадамі. Сярод лістоў ёсць і тры вершы Янчука, прысвечаныя Янку Купалу.
У Купалаўскім мемарыяльным запаведніку “Вязынка” шмат  цікавага для наведвальнікаўНе менш цікавай і каштоўнай часткай копій з’яўляецца пратакол агульнага сходу пярвічнай арганізацыі Саюза савецкіх пісьменнікаў БССР ад 1938 года і матэрыялы аб дзейнасці Янкі Купалы, іншых пісьменнікаў у 40-х гадах.
Ёсць дадзеныя і пра дату 5 кастрычніка 1941 года, калі Янка Купала разам з такімі вядомымі пісьменнікамі, як Талстой, Карняйчук, Васілеўская, Фадзееў, Стаянаў увайшоў у склад Усеславянскага камітэта.
Урачыстасці да 130-х угодкаў Песняра праходзяць па ўсёй краінеДырэктар музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч прыкметна хвалявалася. “Цяпер варта чакаць, што скажуць даследчыкі пасля вывучэння гэтых дакументаў, — гаварыла яна. — А ўвага навукоўцаў да творчасці Янкі Купалы сёння вельмі вялікая”. Інтарэс да біяграфіі Песняра тлумачыцца і тым, што ў ёй далёка не ўсё вядома. Менавіта для таго, каб ліквідаваліся прагалы ў вывучэнні творчасці паэта, ужо дзесяць год запар ладзяцца Купалаўскія чытанні.
Пасол Славакіі ў Беларусі Мар’ян Серватка лічыць, што творчая спадчына Купалы належыць не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропе. Ён з задавальненнем пачытаў вершы паэта на беларускай мове і паразважаў аб падабенстве лёсаў двух славянскіх народаў.
А літаратуразнаўца з Украіны Раман Лубкіўскі з натхненнем казаў: “Паўнацэнны, сапраўдны, вялікі, бессмяротны Купала яшчэ паўстане перад сваім народам, перад Еўропай і цэлым светам, калі будзе здзейснены грунтоўны аналіз усёй ягонай творчай спадчыны, калі адкрыюцца дакументы і матэрыялы, пра якія не ведаем дагэтуль...”
Невыпадкова Купалу лічаць літаратурным геніем. Па словах намесніка міністра культуры Беларусі Тадэвуша Стружэцкага, творчая спадчына Песняра — прыклад адданасці і непахіснай веры ў будучыню народа, у росквіт беларускай дзяржавы. Вершы і паэмы Купалы вучаць павазе да роднага краю, да роднай мовы, абуджаюць самасвядомасць.
Святкаванне 130-годдзя паэта праходзіць сёлета па ўсёй краіне. На пачатку ліпеня ўрачыстасці ладзіліся ў Мінску, Вязынцы, Ляўках… Вядома, што юбілей Песняра адзначаецца не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце.

Кацярына Аляксандрава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter