До полумиллиарда долларов: Беларусь и Вьетнам планируют увеличить товарооборот

Новыя перспектывы супрацоўніцтва

Беларусь і В’етнам плануюць павялічыць тавараабарот да 0,5 млрд долараў, паведаміў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч у эфіры тэлеканала АНТ:

pixabay.com

— Мы дамовіліся, што трэба выходзіць на тавараабарот у 0,5 млрд долараў. Фактычна трэба ў тры разы павялічыць то, што сёння маем. Мы ў размове з выконваючай абавязкі прэзідэнта В’етнама пагадзіліся, што ў першую чаргу гэтага трэба дасягаць за кошт сумесных кампаній і супрацоўніцтва нашых рэгіёнаў. У іх 63 правінцыі, 100-мільённае насельніцтва, узровень жыцця расце, тэмпы эканамічнага росту — 6,5 працэнта ў год, а то і больш. Патэнцыял ёсць. 

Таксама разглядаліся пытанні стварэння сумесных кампаній, у пер-шую чаргу з Мінскім аўтамабільным заводам. ЕАЭС і В’етнам падпісалі пагадненне аб зоне свабоднага гандлю. Старшыня Савета Рэспублікі адзначыў:

— Што трэба зрабіць парламентам, каб гарманізаваць заканадаўства нашых краін і атрымаць максімальны эфект ад гэтага дагавора? Мы са старшынёй Нацыянальнага сходу В’етнама абмеркавалі гэтыя пытанні, дамовіліся, што пакладзём гэта на адпаведны праект пагаднення, які, хутчэй за ўсё, падпішам у час яе візіту да нас у Беларусь у першым паўгоддзі 2019 года.

Беларусь і В’етнам плануюць развіваць супрацоўніцтва і ў галіне навукі і навацый. Кіраўнік В’етнамскай акадэміі навук і тэхналогій у канцы бягучага года будзе ў нас з візітам па запрашэнні НАН нашай краiны. 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter