Мировые цены на продовольствие в январе 2019 года снизились по отношению к декабрю 2018-го

Новыя грані брэнду

Увядзенне гандлёвых абмежаванняў, эскалацыя таварных спрэчак паміж найбольш моцнымі гандлёвымі партнёрамі, стварэнне ў міжнародных маштабах больш жорсткіх умоў карыстання рэсурсамі на крэдытных рынках і валацільнасць валютных курсаў, павышэнне кошту сырой нафты — менавіта гэтыя негатыўныя трэнды цяпер закранаюць шырокае кола экспартных тавараў і ўплываюць на буйнейшыя эканомікі планеты.



Паводле высноў экспертаў Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), у 2019 годзе тэмпы росту сусветнага гандлю таварамі зменьшацца да 3,7 працэнта (ранейшы прагноз быў на ўзроўні 4 працэнтаў) пры непасрэдным зніжэнні сёлета росту сусветнай эканомікі да 2,9 працэнта. 

Годнае месца на сусветных рынках па-ранейшаму займае доля вытворчасці і продажу харчавання. Як правіла, станоўчы прагноз на будучы ўраджай і запасы харчавання, створаныя ў глабальным маштабе, стрымліваюць цэны. Па звестках справаздачы “Харчовы прагноз”, якую двойчы на год прадстаўляе Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ФАО), кошт сусветнага імпарту харчавання за 2018 год дасягнуў 1,467 трыльёна долараў (вызначыўся рост на 3 працэнты ў параўнанні з 2017-м). У згаданай вышэй справаздачы ФАО традыцыйна аналізуюцца тэндэнцыі і бягучая сітуацыя на рынках зерневых і алейных культур, цукру, мяса, малочных і рыбных прадуктаў.

Як стала вядома, сусветныя цэны на харчаванне ў студзені гэтага года знізіліся адносна снежня 2018-га. Такім чынам, індэкс харчовых цэн ФАО склаў 164,8 пункта, што на 2,2 працэнта (на 3,7 пункта) меней, чым напрыканцы мінулага года. Нагадаю, індэкс харчовых цэн Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН — гэта сярэднеўзважаны паказчык, які адсочвае дынаміку міжнародных цэн на некалькі асноўных харчовых груп тавараў, пра якія гаварылася вышэй. 

Па сутнасці, зніжэнне сусветных цэн на сельгаспрадукцыю сёння станоўча паўплывае на кошт імпарту харчавання для найбяднейшых краін, аднак гэтаму факту, як гаворыцца ў дакладзе ААН, можа сур’ёзна перашкодзіць паступовае ўмацаванне курсу долара ЗША.

Наша краіна з’яўляецца традыцыйным экспарцёрам сельгаспрадукцыі і харчавання на сусветны рынак, забяспечваючы пры гэтым уласную харчовую бяспеку насельніцтва. Так, паводле заявы прадстаўніка Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксея Багданава, піша belta.by, у бягучым годзе Беларусь плануе дасягнуць узроўню экспарту па гэтых пазіцыях да 5,7 мільярда долараў, пры далейшай і неабходнай яго дыверсіфікацыі. У агульным аб’ёме гэта на 8,6 працэнта больш, чым у 2018-м. Планы на 2020-ты — 6,2 мільярда долараў.

Паводле меркавання спецыяліста міністэрства, безумоўна, зараз мы аналізуем і прагназуем развіццё сельгасвытворчасці на рынках краін-партнёраў па ЕАЭС, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, вывучаем лагістыку паставак у рэгіёны Азіі і Акіяніі, дзяржавы Персідскага заліву, Афрыкі, вядзем неабходную сертыфікацыю нашых прадпрыемстваў для выхаду на рынкі Еўрасаюза і Амерыкі.

Дарэчы, летась экспарт айчыннай сельгаспрадукцыі і харчавання ў Кітай вырас у 4,4 раза ў параўнанні з 2017-м, дасягнуўшы 82,4 мільёна долараў. У лідарах — малочная прадукцыя. Да таго, Беларусь уваходзіць у топ-10 дзяржаў, якія маюць акрэдытацыю і адпаведныя сертыфікаты на пастаўкі мяса на кітайскі рынак. Не трэба таксама забываць, што КНР адведзена стратэгічная роля для развіцця “харчовага” экспарту ў большасць краін Азіі.

Асобы акцэнт аграрнікамі і перапрацоўчай галіной у 2019 годзе будзе рабіцца на паглыбленне перапрацоўкі сельгаспрадукцыі: каб гандляваць не столькі сыравінай, колькі гатовай харчовай прадукцыяй з максімальнай дабаўленай вартасцю. Брэнд “Зроблена ў Беларусі” павінен заззяць сёлета новымі гранямі якасці і прэстыжу.

Вось такія навіны. Сустрэнемся...

sav@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter