Новыя дзіўныя і нечаканыя прыгоды.

Исмаилова, Э. Удивительные приключения мышонка Пипа: для детей младшего школьного возраста/ Эсмира Исмаилова; худож. Наталия Кийко. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 96 с.

Исмаилова, Э. Удивительные приключения мышонка Пипа: для детей младшего школьного возраста/ Эсмира Исмаилова; худож. Наталия Кийко. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2010. — 96 с.

Чаго толькі ні прыдумваюць сучасныя пісьменнікі, жадаючы прыцягнуць увагу юных чытачоў. Розныя прыдумкі сягаюць у самыя глыбіні неверагодных жахаў. Новыя героі выклікаюць агіду, антыпатыю, нагадваюць пра тое, што папярэднія пакаленні хлопчыкаў і дзяўчынак выхоўваліся ўсё ж на больш цёплых і спагадлівых кнігах. У РВУ “ЛіМ” пабачыла свет першая кніга Эсміры Ісмаілавай (журналістка па адукацыі, яна жыве і працуе ў Мінску) “Дзіўныя прыгоды мышаняці Піпа”. Маладая пісьменніца ўваходзіць у свет дзіцячай літаратуры як прадаўжальнік традыцыі класічнага выхавання дзяцей на прынцыпах любові, дабра і павагі да блізкіх. Яе кніга знаёміць чытача з вострасюжэтнымі гісторыямі, якія адбыліся з мышанём, якое па неасцярожнасці і з-за лішняй цікаўнасці  патрапіла ў Вялікі дом, дзе жылі людзі. Галоўныя героі казачнай аповесці, маляўніча аформленай Наталляй Кійко, — брат і сястра Нік і Варвара — дзякуючы мышаняці вучацца сябраваць і здзяйсняць добрыя ўчынкі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter