Новы пераклад караткевічаўскага рамана.

Короткевич, В.С.
Христос приземлился в Городне: (евангелие от Иуды): роман/ Владимир Короткевич; пер. с белорус. и коммент. Петра Жолнеровича. — Минск: Літаратура і Мастацтва, 2011. — 544 с. — (Свет минувшего: классика).

Раман Уладзіміра Караткевіча “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” — адзін з найцікавейшых твораў класіка нацыянальнай літаратуры. Напісаны ў 1965—1966 гг. і ўпершыню на роднай мове апублікаваны ў 1972 годзе, раман доўга знаходзіўся па-за ўвагай рускамоўнай аўдыторыі. Хаця спробы перакладу “Хрыстоса...” былі і раней. У тым ліку і раней за выданне па-беларуску: у 11—12-м нумарах “Нёмана” за 1966 год друкаваўся пераклад Навума Кісліка. Зараз выдавецтва “Літаратура і Мастацтва” дзякуючы пераўвасабленню рамана на рускую мову, здзейсненаму Пятром Жалняровічам, адкрыла новую кніжную серыю — “Святло мінуўшчыны: класіка”. Няма ніякіх сумненняў, што “Хрыстос...” загучаў па-новаму.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter