Новая зорка ў горадзе Сонца

НА КОНКУРСЕ маладых выканаўцаў Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна ярчэй за ўсіх была Аліна Молаш

Роўна на два дні Маладзечна акунуўся ў святочную атмасферу. І нават дождж, які ліў як з вядра ў першы дзень фестывалю, не перашкодзіў святкаванню. Цэнтральныя вуліцы горада былі зачыненыя для праезду -- тут разгарнуліся гандлёвыя рады. А на ўсіх канцэртных пляцоўках для гасцей выступалі беларускія зоркі эстрады, народныя і фальклорныя калектывы.

Больш за ўсё, верагодна, чакалі конкурса маладых выканаўцаў. Прычым ні столькі самі канкурсанты, колькі госці фестывалю. Чаму? Ды таму што ўжо праз нейкі час цяперашнія ўдзельнікі стануць сапраўднымі зоркамі, як было ўжо не раз. У гэтым годзе «вікторыю» святкавала Аліна Молаш. У 2008 годзе яна ў складзе трыо прадстаўляла Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні», зараз вучыцца ў Мінскім дзяржаўным каледжы мастацтваў. Перамога на конкурсе ў Маладзечне -- яшчэ адна прыступка для дасягнення мары Аліны -- скарыць зорны алімп.

Выступілі перад гасцямі і ўжо добравядомыя артысты. Напрыклад, салісты аркестра Міхаіла Фінберга прадставілі на адкрыцці нацфестывалю канцэртную праграму, прысвечаную 70-годдзю вызвалення Беларусі. Сярод іх -- удзельнік «Еўрабачання-2014» Юрый Вашчук, які выканаў вясёлую песню пра франтавую дарогу. Дарэчы, спявалі ўсе выключна на беларускай мове, а тэма будучага юбілею Вялікай Перамогі стала лейтматывам сёлетняга фэсту.

Для самых маленькіх гасцей свята арганізавалі дзіцячую пляцоўку. Тут сярод конкурсаў былі і вельмі забаўныя -- «Забег паўзункоў» і «Фэшн бэйбі». У гэты час дарослыя пакупалі падарункі на гандлёвых радах. Першы дзень фестывалю скончыўся святочным салютам, а другі -- вялікім канцэнтрам, прысвечаным 45-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».

Нагадаем, что ўпершыню Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі прайшоў у 1993 годзе. Пасля чаго, па распараджэнні Прэзідэнта, яго сталі праводзіць кожны год.

Наталля БАРЫСАВЕЦ, «СГ»

Фота БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter