Не ў зоне еўра

Міністр фінансаў Польшчы Яцэк Растоўскі паведаміў, што Польшча пакуль не ўступіць у зону еўра.
Міністр фінансаў Польшчы Яцэк Растоўскі паведаміў, што Польшча пакуль не ўступіць у зону еўра. Урад краіны яшчэ павінен абмеркаваць дарожную карту і правесці структурныя змены. Толькі пасля гэтага Польшча пачне думаць пра канкрэтныя тэрміны. Па яго словах, краіна назірае за ходам барацьбы з крызісам зоны еўра і лічыць, што сістэма, пры якой банкаўскімі структурамі кіруе адзіны агульнаеўрапейскі орган, не прадугледжвае дэмакратычнай сістэмы справаздачнасці. Таксама ён расказаў, што эканоміка Польшчы пачне расці ў другой палове гэтага года пасля цяжкага перыяду, абумоўленага няздольнасцю цэнтрабанка хутка рэагаваць на запаволенне росту эканомікі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter