Не любіць і б’е

Брэст далучыўся да актыўных дзён супраць гендэрнага насілля

Брэст далучыўся да актыўных дзён супраць гендэрнага насілля.

Больш за 60 мерапрыемстваў адбудзецца ў рамках акцыі, арганізаванай сеткай некамерцыйных арганізацый. На працягу 16 дзён грамадская кампанія плануе прыцягваць увагу да насілля ў адносінах да жанчын і праблемы хатняга гвалту праз шматлікія семінары, трэнінгі, акцыі, фотавыставы, сустрэчы з журналістамі ў беларускіх рэгіёнах.

У Брэсце да актыўных дзён далучыліся адразу два аб’яднанні: «Клуб дзелавых жанчын» і «Крыніца адраджэння».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter