Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам.

Дарагія сябры! Сардэчна віншую вас з Днём ведаў.
Традыцыйнае свята 1 верасня сёння напаўняецца новым зместам. Крылатая фраза “Веды — сіла” набываюць асаблівы сэнс у сучасным грамадстве, дзе навуковыя адкрыцці і інавацыйныя тэхналогіі становяцца галоўным рухавіком грамадскага развіцця, а чалавек, каб не адставаць ад часу, вучыцца на працягу ўсяго жыцця.
Беларуская сістэма адукацыі з’яўляецца нацыянальнай гордасцю краіны, тым здабыткам, які дапамагае нам дабівацца поспеху і прызнання ў свеце. У адпаведнасці з патрабаваннямі сённяшняга дня прыярытэтамі сацыяльнай палітыкі з’яўляюцца ўдасканаленне зместу і павышэнне якасці адукацыі. Дзяржава гарантуе ўсім роўныя ўмовы самарэалізацыі, інтэлектуальнага росту і грамадзянскага станаўлення.
Дарагія навучэнцы, студэнты і аспіранты! Гады вучобы — той час, калі вы не проста атрымліваеце адукацыю, але і вырастаеце як асоба, загартоўваеце характар і набываеце верных сяброў. Няхай вам пакорацца самыя высокія вяршыні, ажыццявяцца самыя смелыя задумы, а ў дзённіках і заліковых кніжках будуць толькі выдатныя адзнакі.
Паважаныя настаўнікі і выкладчыкі, прыміце маю асаблівую ўдзячнасць за высакароднае служэнне ідэалам асветы. Няхай вашы сэрцы саграваюць поспехі выхаванцаў, памножанае ў шмат разоў вяртаецца тое лепшае, што вы пасеялі ў іх душах!
Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, плённай працы, шчасця і дабрабыту!
У добры шлях у Краіну Ведаў.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter