Настаўнік, Бацька, Пясняр…

Сёлетнія юбіляры Якуб Колас і Максім Танк, нягледзячы на рознасць узростаў, шчыра сябраваліПрыцягненне сэрцаў — гэта, бадай, не толькі паэтычны вобраз, але і адлюстраванне пэўнай цалкам рэальнай з’явы. Нехта даспадобы нам, а хтосьці — ну ніяк… А гэтых вялікіх, народных паэтаў, хоць яны і былі рознымі па ўзросце, доўгія гады лучыла цеснае сяброўства. Сёння вядома, што знаёмства, спачатку завочнае, Якуба Коласа з Максімам Танкам адбылося ў 37-м ці 38-м годзе, калі яшчэ з аддзеленай мяжой Заходняй Беларусі малады паэт даслаў ужо прызнанаму старэйшаму калегу свой зборнік вершаў. Сын класіка Міхась Міцкевіч успамінае, што ўважліва прачытаўшы кнігу, Колас сказаў: “Гэта сапраўдны сын беларускай зямлі!”.
Якуб Колас, Максім Танк, Максім Лужанін на возеры НарачСёлетнія юбіляры Якуб Колас і Максім Танк, нягледзячы на рознасць узростаў, шчыра сябравалі
Прыцягненне сэрцаў — гэта, бадай, не толькі паэтычны вобраз, але і адлюстраванне пэўнай цалкам рэальнай з’явы. Нехта даспадобы нам, а хтосьці — ну ніяк… А гэтых вялікіх, народных паэтаў, хоць яны і былі рознымі па ўзросце, доўгія гады лучыла цеснае сяброўства. Сёння вядома, што знаёмства, спачатку завочнае, Якуба Коласа з Максімам Танкам адбылося ў 37-м ці 38-м годзе, калі яшчэ з аддзеленай мяжой Заходняй Беларусі малады паэт даслаў ужо прызнанаму старэйшаму калегу свой зборнік вершаў. Сын класіка Міхась Міцкевіч успамінае, што ўважліва прачытаўшы кнігу, Колас сказаў: “Гэта сапраўдны сын беларускай зямлі!”. На выставе “…Я заўжды помню голас Твой”, што зроблена да 100-х угодкаў МаксімаТанка ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, можна даведацца і пра такі цікавы факт. Аказваецца, крыху пазней, у кастрычніку 1939-га, у лісце да Сяргея Гарадзецкага Якуб Колас напісаў: “Он — поэт огромного дарования”. Высока цаніў Колас і майстэрства малодшага калегі як перакладчыка.
Пазней, у аб’яднанай Беларусі, пісьменнікі разам удзельнічалі ў розных сходах, з’ездах, нарадах, сумесна выязджалі ў Маскву, Ленінград. Сустрэчы перараслі ў шчырае сяброўства. Максім Танк заўсёды быў жаданым госцем у доме Коласа. Незадоўга да смерці Канстанціна Міхайлавіча яны сустракаліся на возеры Нарач. У архівах музея зберагаюцца і здымкі з тае развітальнай пабыўкі... Максім Танк сябраваў з сям’ёй сябра і пасля яго смерці. На тытульным лісце зборніка вершаў “След бліскавіцы” чытаем: “На добрыя ўспаміны аб нашых нарачанскіх сустрэчах дарагому Данілу Канстанцінавічу Міцкевічу. Максім Танк. Мінск 10/ХІІ.57 г.”. А Колас, нагадаем, пакінуў гэты свет за рабочым сталом 13 жніўня 1956 года.
На выставе прадстаўлены кнігі Максіма Танка з дарчымі надпісамі Якубу Коласу, вершы-прысвячэнні сябру, фотаздымкі. Там бачна, што звароты да Коласа — Настаўнік, Бацька, Пясняр — Максім Танк у знак вялікай павагі заўсёды пісаў з вялікай літары.
Іван Іванаў
На здымку:
Якуб Колас, Максім Танк, Максім Лужанін на возеры Нарач
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter