Народжаныя пад сузор'ем блізнят.

Блізняты (двойня) — у народных уяўленнях нараджэнне адразу дваіх дзяцей лічылася адмоўным знакам. Казалі, што блізняты не нараджаюцца да шчасця.

Блізняты (двойня) — у народных уяўленнях нараджэнне адразу дваіх дзяцей лічылася адмоўным знакам. Казалі, што блізняты не нараджаюцца да шчасця.

На Гомельшчыне лічылі, што пры нараджэнні блізнят памрэ нехта з бацькоў. У той жа час у некаторых раёнах Палесся верылі, што нараджэнне блізнят (таксама як і нараджэнне блізнят-жывёл) прыносіць поспех і прыбытак у гаспадарку. Можа, адмоўнае стаўленне да нараджэння блізнят нашы продкі суадносілі з адмоўнай семантыкай слова “два”. Блізнят параўноўвалі з такімі “падвоенымі” катэгорыямі, як дзень — ноч, дабро — зло, неба — зямля, светлыя і цёмныя сілы прыроды: адзін з іх павінен быў абавязкова саступіць, а другі — перамагчы.

  • Асаблівай забаронай для жанчын у час цяжарнасці было ўжыванне падвоеных сліў, яек і г.д., так званых спарышоў, каб тым самым не справакаваць нараджэнне двойні.
  • Каб у сям’і не нарадзіліся блізняты, трэба было і ў паўсядзённым жыцці выконваць пэўныя правілы. Напрыклад, калі жанчына ставіла булкі хлеба ў печ, неабходна было пакласці іх так, каб яны ў час выпечкі не дакраналіся адна да другой і не “аб’ядналіся” паміж сабой.
  • Нашы продкі верылі ў тое, што ў блізнят адзін лёс на дваіх, адна душа і адзін анёл-ахоўнік, а гэта значыць, што ім будзе цяжка крочыць па жыцці.
  • Перакананасць у агульным лёсе і душы блізнят знайшла адбітак у забароне хрысціць і вянчаць такіх дзяцей у адзін дзень.
  • Звычайна блізнятам давалі сугучныя (падобныя) імёны.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter