Александр Солодуха обещал собрать стадион «Динамо» и сдержал слово.

Народнае шоу

Ужо ў сераду 1 мая на Нацыянальным алімпійскім стады­ё­не «Дынама» адзін з самых харызматычных і эпатажных артыстаў краіны выступіць са сваім грандыёзным сольным канцэртам «Аляксандр Саладуха 6.0». Любімец публікі расшчодрыўся ў свой юбілейны год і зрабіў білеты коштам усяго 2 рублі. Вядома, такім падарункам пажадалі скарыстацца многія.


— 7390 білетаў! Змялі ўсё за два тыдні. Дзякуй, краіна! — выказаў радасць на сваёй старонцы ў Facebook Аляксандр Саладуха пасля таго, як стала вядома пра продаж усіх білетаў на яго канцэрт.

Пад глядацкія месцы адвялі 12 сектароў. Можна было б і больш — адноўлены стадыён разлічаны на 22 тысячы гледачоў. Аднак Аляксандр Саладуха заяўляе, што прывык працаваць тварам да аўдыторыі. І дадае: 7390 — гэта пяць канцэртных залаў «Мінск» і амаль тры Палацы Рэспублікі.

Мяркуецца, на стадыёне «Дынама» спявак выканае не толь­кі ўсім вядомыя хіты, але і свежыя кампазіцыі, тым больш што за два месяцы да канцэрта ўбачыў свет яго 12 сольны альбом «Новае і лепшае». Напэўна, не абыдзецца і без эксперыментаў. Аляксандр Саладуха ўжо здзіўляў крыламі матылька, вобра­зам купідона, пародыяй на кліп Ягора Крыда і Філіпа Кір­ко­рава «Цвет настроения черный» і гэтак далей. Намякае на нестандартнае выступленне Саладухі 1 мая і канцэртная афіша — у старажытна-грэчаскай стылістыцы.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter