«Наперад у мiнулае»,

ТВОРЧАЯ група праекта «Наперад у мiнулае», што выходзіць на «Беларусь 2», у пошуках песеннай спадчыны аб’ехала шмат рэгіёнаў у кампаніі з беларускімі зоркамі эстрады. Выканаўцы — бабулі ў вёсках, носьбіты аўтэнтычнай культуры — даюць багаты матэрыял падарожнікам. У рэшце рэшт фіналам кожнай праграмы становіцца новая версія народнай песні ў выкананні сучасных артыстаў. «Паколькі матэрыял багаты, мы задумваем зрабіць сцэнарый мюзікла ці канцэрт, — распавяла Аксана ВЕЧАР, адна з вядучых праекта «Наперад у мінулае» і госця «Тэлетыдня «БН».

ці За песнямі ў глыбінку

ТВОРЧАЯ група праекта «Наперад у мiнулае», што выходзіць на «Беларусь 2», у пошуках песеннай спадчыны аб’ехала шмат рэгіёнаў у кампаніі з беларускімі зоркамі эстрады. Выканаўцы — бабулі ў вёсках, носьбіты аўтэнтычнай культуры — даюць багаты матэрыял падарожнікам. У рэшце рэшт фіналам кожнай праграмы становіцца новая версія народнай песні ў выкананні сучасных артыстаў. «Паколькі матэрыял багаты, мы задумваем зрабіць сцэнарый мюзікла ці канцэрт, — распавяла Аксана ВЕЧАР, адна з вядучых праекта «Наперад у мінулае» і госця «Тэлетыдня «БН».

— Спачатку ў праекта была рабочая назва «За песнямі». А пасля мы ўсё-такі вырашылі пакрыятывіць і зыходзілі з таго, што рухаемся наперад і разам з тым адшукваем у мінулым нешта такое, што варта вярнуць у будучыню, у сапраўднасць і зрабіць гэта прыналежнасцю нашчадкаў. Апрача таго, нават у невялічкай вёсцы, у якую мы едзем, ёсць свая гісторыя, легенды, паданні, містыка, прая якія мы таксама расказваем. Хоць галоўнае для праграмы — песенная спадчына, распавясці пра асаблівасці, адметнасці канкрэтнай вёскі.

— Аксана, «Наперад у мінулае» — прект малады...

— Выйшлі ў эфір упершыню на Каляды — 7 студзеня гэтага года.

— Як выбіраюцца маршруты? Якія рэгіёны яшчэ не асвоеныя?

— У першы час ездзілі вакол Мінска, імкнуліся наладзіць нейкія сувязі. Гэта зараз нам дасылаюць лісты, тэлефануюць, запрашаюць. Па шчырасці, вакол сталіцы мала засталося ўжо аўтэнтычных песень, а мы хацелі, каб ў праекце была не самадзейнасць, а самабытныя беларускія песні. Пасля нам, напрыклад, Анатоль Ярмоленка казаў: «Едзьце туды, дзе былі «Песняры». Мы пабывалі на Любаншчыне, у Жыткавіцкім раёне. Там сапраўдная скарбніца! Вядома, не маглі не паехаць на Палессе, дзе своеасаблівая гаворка і спадчына даволі багатая.

У нас толькі Віцебкая вобласць неахопленая. Не былі яшчэ ні разу, ужо адтуль лісты дасылаюць, запрашаюць. Зараз мы ўжо другі раз наведаем Любань і  Салігорск.

У Любанскі раён едзем таму, што там ёсць такі Сяргей Выскварка — чалавек, які займаецца тым, што захоўвае аўтэнтычнае мастацтва. І менавіта там мы запісалі некалькі калектываў, якія занесены ў Спіс сусветнай нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА за аўтэнтычнасць, за ні на каго не падобны вакал.

— Якія артысты ўжо былі задзейнічаны ў праекце? І іх рэакцыя на ваша запрашэнне? Іх уражанні?

— Мы стараліся браць артыстаў з сабой, таму што калі прывозіш, напрыклад, Алесю ці Аляксея Хлястова ў вёску, гэта вялікая падзея для бабулек… Ездзілі Іскуі Абалян, Венера, Вікторыя Алешка і многія іншыя. Прасцей сказаць, з якімі артыстамі мы яшчэ не ездзілі. Здаецца, амаль усіх ужо нашых эстрадных зорак задзейнічалі. Асобна трэба адзначыць, што яны нам удзячныя, што мы іх звазілі ў вёскі. Таму што была магчымасць пагаварыць з бабулькамі, кабеткамі, якія там жывуць. Гэта ж зусім іншая культура, уменне сустракаць гасцей. Яны з адкрытай душой да нас ставяцца, проста як да родных. Алесю адправіў сам Анатоль Ярмоленка. Мы кажам: «Анатоль Іванавіч, далёка, Брэсцкая воблась…» А ён: «Хай сустракаецца са сваімі гледачамі-слухачамі, хай з імі пагаворыць».

Яшчэ не было такога артыста, які б паехаў з намі і застаўся незадаволены. Яны вярталіся і казалі: «Нізкі паклон вам за тое, што мы змаглі паўдзельнічаць у вашым праекце».

— Значыць, артыст толькі сам выбірае песню, якую потым будзе спяваць у фінале праграмы?

— Зрэшты, гэты вопыт заганны, скажам так. Чамусьці нашы артысты не заўсёды выбіраюць на самай справе самабытную, цікавую песню. Яны іх неяк так успрымаюць на слых, каб адразу была нейкая хітовасць у песні. Хаця ёсць настолькі многа цікавых і па тэксце, і па тэме, і па мелодыцы твораў. Таму ў апошні час мы запісваем, напрыклад, восем песень, а самі потым аддаём дзве артыстам. І з гэтых песень яны ўжо выбіраюць.

— А што найбольш натхніла саму Аксану Вечар падчас паездак?

— Мне заўсёды прыемна проста бачыць вочы вясковых людзей. Яны настолькі ўдзячныя, што мы прыязджаем, удзяляем ім увагу. Бо не так шмат праектаў на тэлебачанні, з якімі можна выехаць кудысьці ў глыбінку. А тое, што людзі там пры нашым складаным жыцці спяваюць і атрымліваюць ад гэтага асалоду — сапраўдны цуд.

— Ці былі вы са сваёй праграмай у Міры, дзе нарадзіліся?

— Калі мне было тры гады, мы пераехалі ў Карэлічы. І я там ужо гадавалася. Але мы пакуль туды не даехалі, хаця матуля мяне запрашала. Вядома, яшчэ з’ездзім.

Мае бацькі — культпрасветработнікі. Бацька ўсё жыццё на баяне іграе, і мама ў культуры працавала… Вядома, у мяне вясковыя карані. Маміны бацькі жылі на Навагрудчыне, на хутары. А таты — у Карэліцкім раёне… І, дарэчы, калі ў мяне пытаюцца, чаму я так добра размаўляю на беларускай мове, я кажу, што гэта генетычная памяць…

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Фота з архіва Аксаны ВЕЧАР

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter