На ўсіх адна Айчына

У розных кутках свету нашы суайчыннікі адзначалі Дзень незалежнасці Беларусі. Нехта ўскладваў кветкі да помнікаў і мемарыялаў, іншыя збіраліся вузкім колам сяброў у каго з актывістаў суполак. А ў Цюмені ўрачыстасць мела шырокі розгалас. Як тое адбывалася, расказвае наша зямлячка Людміла Бакланава, прафесійная журналістка з Заходняй Сібіры.Ёсць у календары святы, у якія найвастрэй адчуваеш крэўную прыналежнасць да беларускага роду, а сэрца прыцягваецца, нават здалёку, да зямлі продкаў. Штогод беларусы Цюмені ўрачыста адзначаюць Дзень незалежнасці Беларусі. Вось і сёлета 3 ліпеня мы сабраліся ўсе разам у канферэнц-зале консульства. Нас вітаў Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Цюменскай вобласці Уладзімір Шугля. Ладзіўся ўрачысты прыём, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 68-й гадавіне вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Частку арганізацыйных клопатаў, як заўсёды, узялі на сябе актывісты цюменскіх абласных грамадскіх аб’яднанняў “Саюз-інтэграцыя брацкіх народаў” і “Нацыянальна-культурнае таварыства “Аўтаномія Беларусь”.Заўсёды прыемна, калі табе рады. Беларусы паказалі, як прыгожа, гасцінна ўмеюць сустрэць сяброў. Гасцей “з парога” віталі нашы землякі ў беларускіх нацыянальных касцюмах з усмешкамі, цёплымі прывітаннямі.
Беларуская песня ў Цюмені жыве і жыць будзе доўгаУ розных кутках свету нашы суайчыннікі адзначалі Дзень незалежнасці Беларусі. Нехта ўскладваў кветкі да помнікаў і мемарыялаў, іншыя збіраліся вузкім колам сяброў у каго з актывістаў суполак. А ў Цюмені ўрачыстасць мела шырокі розгалас. Як тое адбывалася, расказвае наша зямлячка Людміла Бакланава, прафесійная журналістка з Заходняй Сібіры.
Ёсць у календары святы, у якія найвастрэй адчуваеш крэўную прыналежнасць да беларускага роду, а сэрца прыцягваецца, нават здалёку, да зямлі продкаў. Штогод беларусы Цюмені ўрачыста адзначаюць Дзень незалежнасці Беларусі. Вось і сёлета 3 ліпеня мы сабраліся ўсе разам у канферэнц-зале консульства. Нас вітаў Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Цюменскай вобласці Уладзімір Шугля. Ладзіўся ўрачысты прыём, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 68-й гадавіне вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Частку арганізацыйных клопатаў, як заўсёды, узялі на сябе актывісты цюменскіх абласных грамадскіх аб’яднанняў “Саюз-інтэграцыя брацкіх народаў” і “Нацыянальна-культурнае таварыства “Аўтаномія Беларусь”.
Заўсёды прыемна, калі табе рады. Беларусы паказалі, як прыгожа, гасцінна ўмеюць сустрэць сяброў. Гасцей “з парога” віталі нашы землякі ў беларускіх нацыянальных касцюмах з усмешкамі, цёплымі прывітаннямі. Раздавалі буклеты пра шматграннае, сацыяльна актыўнае жыццё цюменскіх беларусаў. У зале ішлі відэасюжэты пра сучасную Беларусь.
Беларусы з Цюмені
Да гасцей і землякоў звярнуўся Уладзімір Шугля. Ён нагадаў, што рашэнне сумясціць дзве значныя даты ў жыцці беларусаў прынята па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 1996 года. Уладзімір Фёдаравіч гаварыў, што Беларусь заплаціла вялікую цану за сваю незалежнасць: страшная Вялікая Айчынная вайна забрала жыццё кожнага трэцяга беларуса.
Фашысты разбурылі больш за палову гарадоў і райцэнтраў рэспублікі, знішчылі больш за дзевяць тысяч вёсак і мястэчак, а 628 спалілі разам з жыхарамі. Консул падкрэсліў, што ў баях за вызваленне Беларусі ўдзельнічалі прадстаўнікі ўсіх рэспублік Савецкага Саюза, у тым ліку і жыхары Цюмені. Таму для расіян свята 3 ліпеня — сваё, роднае, крэўнае.
Уладзімір Шугля з канкрэтнымі фактамі, лічбамі распавёў, як ідзе працэс інтэграцыі паміж Цюменскай вобласцю і Беларуссю — у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, а таксама ў навуцы, культуры. Развіваюцца цесныя гандлёва-эканамічныя ўзаемасувязі паміж прадпрыемствамі.
Дарэчы, у зале былі намеснік губернатара Цюменскай вобласці Уладзімір Мазур, дэпутаты абласной Думы, кіраўнікі філіялаў беларускіх дыяспар рэгіёну, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, бізнесу. Сярод ганаровых гасцей — генеральны консул Украіны ў Цюмені, ганаровы консул Рэспублікі Казахстан. Словы павагі да Беларусі выказалі прадстаўнікі гарадской адміністрацыі і грамадскасці. Многія выступоўцы падкрэслівалі, што Беларусь у іх лёсе таксама шмат значыць.
На прыёме тыя, хто мае беларускія родавыя карані, згадвалі сваё нялёгкае пасляваеннае дзяцінства, родных, якія і цяпер жывуць на Беларусі. Многія захапляліся тым, што ў Беларусі высокая побытавая культура, выпускаецца харчовая і іншая прадукцыя высокай якасці. Радуюць тых, хто наведвае Радзіму, ураджайныя палі і шчырая гасціннасць беларусаў. Гаварылі пра тое, што няма нацый добрых ці дрэнных — ёсць добрыя і дрэнныя людзі. І пра тое, што ў сучасных умовах тэзіс пра міжнацыянальную талерантнасць або памяркоўнасць варта замяняць ідэяй яднання народаў, якія жывуць у адной дзяржаве, і ўзаемнага пранікнення розных культур. Усе, хто пабываў у Беларусі, нясуць у сэрцах цеплыню сустрэч, згадваюць абавязковасць і адказнасць людзей, якія прымаюць гасцей.
Пад час прыёму Музей беларускай культуры, размешчаны ў канферэнц-зале консульства, папоўніўся многімі памятнымі падарункамі, паднесенымі ў гонар свята. Не раз давялося чуць: Уладзіміру Фёдаравічу Шуглю ўдалося згуртаваць цюменцаў, розных па ўзросце, нацыянальнасці вакол адной праўды: “Калі ты ў маім сэрцы, Расія, то і ў сэрцы маім — Беларусь”. Гэта, дарэчы, радок аднаго з вершаў, які ўжо стаў не проста песняй — гімнам беларусаў Цюмені.

Людміла Бакланава, г.Цюмень

Подпісы да здымкаў:
Беларуская песня ў Цюмені жыве і жыць будзе доўга
Беларусы з Цюмені
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter