На подыуме понi

У маёнтку «Каробчыцы» пройдзе конкурс прыгажосці сярод поні

У агратурыстычным комплексе «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы» пройдзе конкурс прыгажосці сярод маленькiх коней.

— У нас жывуць пяць поні, сярод іх ёсць і сям’я: тата па мянушцы Кранцье, маці Філіс і іх дачка Фліка. Усе яны прымуць удзел у конкурсе, — гаворыць загадчыца коннага двара комплексу Таццяна Церашкова.

Арганiзатары вырашылi, што ўсё бу-дзе, як на сапраўдных конкурсах прыгажосці: пасяджэнне журы, выхад поні ў бікіні, у касцюмах. Будзе прадстаўлена візітная картка кожнага ўдзельніка: дзе нарадзіўся, хто бацькі. У якасці мадэльераў і візажыстаў выступяць работнікі комплексу і школьнікі, замацаваныя за кожным поні.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter