Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

На музейным пляцы ў Гайнаўцы

Беларускі этна-фэст, які прайшоў у мінулыя выхадныя ў Польшчы, дае занятак для працавітых рук і спажыву для чуйнай душы

З публікацый у сацыяльных сетках інтэрнэта, электронных СМІ стала вядома: 4 чэрвеня ў Польшчы прайшоў чарговы, ужо XIII Беларускі этнаграфічны фестываль “Культура на сходах музея”.

Нагадаем, што ў назве фэсту згаданы будынак Музею беларускай культуры ў Гайнаўцы. Шэраг этнаграфічных майстар-класаў, забаўляльных дзеяў там праходзяць улетку – на адкрытай пляцоўцы. Усе, хто наведвае фэст, могуць больш даведацца пра традыцыйныя рамёствы беларусаў, а таксама паспрабаваць нешта й зрабіць сваімі рукамі. На гэты раз ладзіліся майстар-класы па ткацтве на сапраўдных кроснах, па вырабе посуду на ганчарным крузе. Можна было павучыцца, як плесці рэчы з саломкі, разьбе па дрэве ды іншым штукарствам.

На фэсце можна было пакаштаваць розныя стравы з бульбы ды мяса. Пры музейным пляцы працавалі крамы з рукадзеллем, кнігамі, сувенірамі. Забаўлялі гасцей дзіцячыя калектывы “Калебка” і “Сундучок”, гурты з Гайнаўкі Axel, Progres, Metro, Dawid Szymczuk Band, мінскі фолк-рок гурт Re1ikt.

Даведка ГР. У 1983-м улады Гайнаўкі перадалі пад Беларускі музей зямлю і будынак у цэнтры горада.  Тое адбылося па хадайніцтве суполкі мясцовых беларусаў. Таварыства “Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы” – гэта няўрадавая суполка беларускай меншасці ў Польшчы. 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter