На хвалях творчасці

У Эстоніі праходзілі Дні культуры БеларусіБеларускую культуру прадстаўляла вялікая дэлегацыя, амаль 300 чалавек. Паказвалі лепшыя ўзоры опернага, балетнага, музычнага мастацтва і фальклору. Адна з цэнтральных падзей — гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў Нацыянальнай оперы “Эстонія”. Былі прадстаўлены балеты “Спартак”, “Тамар” і “Шахеразада”, оперы “Князь Ігар” і “Мадам Батэрфляй”.
У Эстоніі праходзілі Дні культуры Беларусі
Беларускую культуру прадстаўляла вялікая дэлегацыя, амаль 300 чалавек. Паказвалі лепшыя ўзоры опернага, балетнага, музычнага мастацтва і фальклору. Адна з цэнтральных падзей — гастролі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі ў Нацыянальнай оперы “Эстонія”. Былі прадстаўлены балеты “Спартак”, “Тамар” і “Шахеразада”, оперы “Князь Ігар” і “Мадам Батэрфляй”.
Адметную старонку багатай культуры Беларусі прыадкрывала выстава сучаснай беларускай фатаграфіі “Адлюстраванне” з калекцыі Музея сучаснага выяўленчага мастацтва — у будынку Оперы. Было прадстаўлена 25 твораў вядомых фотамастакоў Міхаіла Баразны і Кацярыні Кёнігсберг, маладых фатографаў Паліны Ляжанскай, Юрыя Пеўнева і Сяргея Торбіка. Яны прапанавалі палюбавацца помнікамі беларускай архітэктуры, паглядзець вуліцы Мінска, прычым Беларусь паўстае ў фотатворах краінай загадкавай і сучаснай, у яркіх фарбах і з тонкай прыгажосцю.
Эстонская публіка мела магчымасць пазнаёміцца з фальклорнай групай “Купалінка”. Гэта адметны гурт, які адраджае і прапагандуе беларускае народна-песеннае мастацтва. Ён выступаў у Доме культуры “Ругадзіў” горада Нарвы і ў Цэнтры рускай культуры ў Таліне, прычым уваход на канцэрты “Купалінкі” быў вольным. Пад час выступлення асабліва горача апладзіравалі артыстам прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Эстоніі.
А тым часам у Мінску артысты Нацыянальнай оперы “Эстонія” прадставілі беларускай публіцы свае лепшыя спектаклі: оперы “Манон Ляско” Дж. Пучыні і “Травіата” Дж. Вердзі, балеты “Манон” Ж. Маснэ і “Шчаўкунок” П. Чайкоўскага.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter