На «аўцюкоўскія балабэнікі» прыходзьце!» –

запрашае начальнік аддзела культуры райвыканкама Віктар Левановіч.

— Віктар Станіслававіч, чым збіраецеся народ здзівіць?

— Мы падрыхтавалі падвор’е ў выглядзе хаты. Там, як кажуць, дом — поўная чаша: усе хатнія прылады, зробленыя рукамі майстроў нашага раёна. Гасцей сустрэне вялікая сям’я: бацькі, дзеці, нявесткі і зяці… У іх ролі будуць выступаць прадстаўнікі народнага тэатра гумару «Вясёлыя аўцюкоўцы». Абяцаю, што будзе вельмі весела. Дарэчы, у гэтым годзе мы прымалі ўдзел у фестывалі «Берагіня», які праходзіў у Петрыкаўскім раёне. Наша падвор’е заняло першае месца! Будуць майстарыхі-вышывальшчыцы, ткачыхі, якія на месцы дадуць майстар-клас. Чакаем, што прыедзе Міхаіл Яршоў са сваёй цудоўнай калекцыяй «падкаваных яек». Цікавай будзе выстава драўлянай скульптуры Канстанціна Іваніна (на здымку).  Да слова, працуе Канстанцін Іванавіч намеснікам дырэктара Калінкавіцкага аграрна-тэхнічнага каледжа. Па адукацыі — матэматык, але самастойна вывучыў інфарматыку, і ўжо 20 год выкладае гэты прадмет. Яго працы з дрэва ўпрыгожваюць двары і дарогі нашага горада.

— А што наконт асаблівасцяў мясцовай кухні?

— О, тут, я думаю, што нашы паварыхі і кандытары не падкачаюць! Яны такія прысмакі вырабляюць — пальчыкі абліжаш! Адны «аўцюкоўскія балабэнікі» чаго вартыя!

— А што гэта такое?

— Сакрэт. Прыходзьце — не пашкадуеце.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter