На радио «Культура» – новый авторский проект «Сюжэт для вечнасці» публициста Наума Гальперовича

Мяжа вечнасцi

Навум Гальпяровiч запрашае на размову пра сталенне чалавека

«Сюжэт для веч­насцi» — так называецца новы аўтарскi праект пiсьменнiка i публiцыста Навума Гальпяровiча, якi з пачаткам восенi ­будзе гучаць па нядзелях у эфiры канала «Культура» Беларускага радыё. Праграма прызначана не толькi для аматараў мастацкай лiтаратуры, але i для шырокага кола слухачоў, распавядае Навум Якаўлевiч: 

— У 2013 годзе ў выдавецтве «Мастацкая лiтаратура» выйшла мая кнiга пад назвай «Сюжэт для вечнасцi». Але новы радыёпраект не пра кнiгу, а ўвогуле пра навакольны свет: чым я жыў i жыву, пра што мару. Распавяду пра сваё пакаленне, на якое прыйшлося i пасляваеннае дзяцiнства, i савецкi час, i перабудова, i цяперашняе жыццё ў сённяшняй незалежнай Беларусi... Аб гэтым, а таксама пра сталенне чалавека, фармiраванне яго асобы i пойдзе размова ў праграме. Гэта вершы i проза, напiсаныя ў розны час, але аб’яднаныя адзiнай назвай — «Сюжэт для вечнасцi».


Новы арыгiнальны праект папоўнiць цыкл лiтаратурных перадач на канале «Культура», сярод якiх «Паэзiя XXI стагоддзя», «Лiтаратурная анталогiя», «Радыё­бiблiятэка», «Паэтыч­ная ранiца» ды iншыя. Першы выпуск аўтарскiх чытанняў пад музыку «Сюжэт для вечнасцi» выйдзе ў эфiр у нядзелю, 6 верасня а 09:05. Слухачы пачуюць апавяданнi «Пiтомнiк» i «Мама».

Нагадаем, Навум Гальпяровiч пачы­наў сваю кар’еру на Беларускiм радыё ў якасцi ўласнага карэспандэнта па Вiцеб­скай вобласцi, зараз з’яўляецца на­меснiкам дырэктара радыёканала «Культура». Лiтаратурны дэбют пiсьменнiка адбыўся ў наваполацкай газеце «Хiмiк». Сёння на рахунку мэтра — дзясяткi аўтарскiх радыёперадач, тэлевiзiйныя праекты i больш за дзесяць кнiг, вершы з якiх перакла­дзены на польскую, румынскую, балгарскую, рускую, англiйскую i iншыя мовы. 

Юлiя АЛЯКСАНДРАВА. 

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter